Васіль Традзьякоўскі | |
Василий Тредиаковский | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 сакавіка 1703 Астрахань, Царства Расейскае |
Памёр | 17 жніўня Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
Пахаваны | |
Дзеці | Леў Васільевіч Традзьякоўскі[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Гады творчасьці | з 1721 |
Мова | расейская |
Васіль Традзьякоўскі (па-расейску: Василий Тредиаковский; 22 лютага (5 сакавіка) 1703, Астрахань, Царства Расейскае — 6 жніўня 1769, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі навуковец і паэт XVIII стагодзьдзя.
Нарадзіўся ў сям'і сьвятара Кірылы Традзьякоўскага. Навучаўся ў школе манахаў-капуцынаў і павінен быў прыняць сан, але, паводле нявысьветленых прычынах, ў 1723 годзе ўцёк у Маскву й паступіў у Славяна-грэцка-лацінскую акадэмію. Тут ён напісаў першыя свае драмы «Язон» і «Тытус Вэспасіянаў сын», а таксама «Элегію на сьмерць Пятра Вялікага» й «Песенку».
У 1726 годзе Традзьякоўскі, не закончыўшы курсу ў Акадэміі, адправіўся ў Галяндыю й прабыў два гады ў Гаазе. У Парыжы, куды ён пераехаў апасьля, ён вучыўся ў Сарбоне матэматычным і філязофскім навукам, слухаў курс багаслоўе, прымаў удзел у публічных дыспутах.
Вярнуўшыся ў 1730 годзе ў Расею, Традзьякоўскі выдаў пераклад рамана Поля Тальмана «Язда ў востраў каханьня». Да перакладу прыкладаліся вершы самога Традзьякоўскага, на расейскай, францускай мовах і латыні. Посьпех кнізе забясьпечыў сам зьмест кнігі: адлюстраваньне пачуцьцяў вытанчанай любові, новых у той час для расейскіх чытачоў. У той жа кнізе Традзьякоўскі зьмясціў прадмову, у якой упершыню выказаў думку аб ужываньні ў літаратурных творах расейскай, а не царкоўнаславянскай мовы, як было да таго часу.
У 1732 быў прыняты на службу ў Пецярбурскую акадэмію навук. У 1745 годзе атрымаў чын акадэміка.