Васількаў лац. Vasilkaŭ | |||||
польск. Wasilków | |||||
Рынак | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1566 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Беластоцкі | ||||
Гміна: | Васількаў | ||||
Плошча: | 28,15 км² | ||||
Насельніцтва (2005) | |||||
колькасьць: | 8751 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 310,87 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-010 | ||||
Нумарны знак: | BIA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°12′18″ пн. ш. 23°12′16″ у. д. / 53.205° пн. ш. 23.20444° у. д.Каардынаты: 53°12′18″ пн. ш. 23°12′16″ у. д. / 53.205° пн. ш. 23.20444° у. д. | ||||
Васількаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.wasilkow.pl |
Васількаў (польск. Wasilków) — места ў Польшчы, на правым беразе ракі Супрасьлі. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 9 км на поўнач ад Беластоку; на аўтамабільнай дарозе №19 Кузьніца — Беласток — Жэшаў. Чыгуначная станцыя на лініі №6 Зялёнка — Кузьніца.
Васількаў — магдэбурскае места на мяжы гістарычных Гарадзеншчыны (частка Троччыны) і Падляшша, на беларускай этнічнай тэрыторыі.
Паводле легенды, сваю назву места атрымала ў гонар галіцкага князя Васількі Раманавіча, які на месцы першых селішчаў у пушчы збудаваў умацаваны дзядзінец.
13 верасьня 1282 году ў гэтых мясьцінах адбылася бітва паміж ятвягамі і войскам Трайдзеня. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Васількаў датуецца 8 сьнежня 1566 году, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў яму Магдэбурскае права і герб: у чырвоным полі галава лося з залатымі рогамі[1]. Згодна з гэтым дакумэнтам места заснаваў староста мельніцкі і мсьцібаўскі Рыгор Валовіч:
...асадзіў тут ку пажытку скарбу нашага гаспадарскага места ў пушчы нашай Гарадзенскай Васількаў | ||
У XVI ст. у Васількаве знаходзілася рэзыдэнцыя кашталяна падляскага. У 1567 годзе ў Васількаве збудавалі першы драўляны касьцёл. У 1612 годзе празь места дарогаю ў Вялікае Княства Літоўскае праязджала каралева і вялікая княгіня Канстанцыя, жонка Жыгімонта Вазы. Пад 1669 годам ўпершыню ўпамінаецца тутэйшая царква.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Васількаў апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй — у Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. У гэты час тут было 212 будынкаў. У 1839 годзе на загад маскоўскага гаспадара Мікалай I царкву ў Васількаве адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі.
У 1842 годзе Васількаў увайшоў у склад Гарадзенскай губэрні. На 1860 год тут быў 201 будынак, дзеялі 2 царквы. 5 траўня 1895 году пажар зьнішчыў палову места. У канцы XIX ст. у Васількаве было 508 будынкаў, зь якіх 2 мураваныя, дзеялі касьцёл, царква і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 51 крама і адзін склад. Рамесьнікаў у месьце — 267 майстроў, 89 работнікаў і 30 вучняў. Жыхары прадмесьцяў — Сухоні, Варашыліна, Волькі — займаліся агародніцтвам, дробным гандлем і промысламі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Васількаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Васількаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Васількаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Васількаў акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Васількаў увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З 27 чэрвеня 1941 да 20 верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Васількаў Польскай Народнай Рэспубліцы.
|