Ваўчкі трохпадзеленыя | |
![]() Агульны выгляд квітнеючай расьліны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двудольныя |
Атрад | Астракветныя |
Сямейства | Астравыя |
Род | Ваўчкі |
Від | Ваўчкі трохпадзеленыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Bídens tripartíta | |
Ваўчкі́ трохпадзе́леныя (па-лацінску: Bídens tripartíta) — адналетняя травяністая расьліна роду Ваўчкі (Bidens) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Невысокая расьліна 20-70 см з прамастаячым фіялетава-бурым ці брусьнелым сьцеблам. Сьцябло голае альбо зьлёгку апушанае, адгаліноўваецца амаль ад асновы; галіны супраціўныя.
Лісьце на кароткіх чаранках, трохпадзеленае, з зубчастымі долямі, канцовая доля буйнейшая за бакавыя; верхняе лісьце суцэльнае, буйназубчастае.
Кветкі ў прамастаячых кошычках на канцы сьцябла й галінак; кожны кошычак агарнуты падвойнай абгорткай. Вонкавая абгортка складаецца з 5-8 лісьцепадобных лісьцікаў, падоўжаных, коратка завостраных, якія перавышаюць кошычак. Унутраная абгортка ўяўляе сабою брусьнелыя, прыпнутыя лісьцікі.
Квітнее ў ліпені — жніўні.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |