Вера Глаголева | |
Вера Витальевна Глаголева | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 31 студзеня 1956 |
---|---|
Месца нараджэньня | Масква, СССР |
Дата сьмерці | 16 жніўня 2017 |
Месца сьмерці | Бадэн-Бадэн, Нямеччына |
Прычына сьмерці | Рак страўніка |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ![]() ![]() |
Занятак | акторка, рэжысэрка, сцэнарыстка, прадусарка |
Гады дзейнасьці | 1975 — 2017 |
Бацька | Vitaly Glagolev[d] |
Маці | Galina Glagoleva[d] |
Дзеці | Ганна Нахапетава[d] і Anastasia Shubskaya[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0321687 |
Вера Глаголева (31 студзеня 1956, Масква — 16 жніўня 2017, Бадэн-Бадэн, Нямеччына) — савецкая і расейская акторка тэатру і кіно, кінарэжысэрка, сцэнарыстка і прадусарка, Заслужаная артыстка Расеі (1995)[1], народная акторка Расеі (2011)[2].
У кіно дэбютавала ў 1975 годзе, пасьля заканчэньня школы — гэта быў фільм «На край сьвету» рэжысэра Радзівона Нахапетава. Фільм атрымаў прыз на кінафэстывалі ў Любляне.
Неўзабаве выйшла замуж за Нахапетава і зьнялася яшчэ ў некалькіх карцінах мужа. Агулам зьнялася амаль у 50 фільмах, самыя вядомыя зь якіх — «Не страляйце ў белых лебедзяў», «Выйсьці замуж за капітана», «Нядзельны тата». За галоўную ролю ў фільме «Выйсьці замуж за капітана» (1985) Віталя Мельнікава атрымала званьне «Лепшай акторкі 1986 году» па выніках апытаньня часопісу «Советский экран».
У 1990 годзе дэбютавала як рэжысэр фільмам «Зламанае сьвятло», дзе згуляла галоўную ролю. Пасьля зьняла карціны «Заказ», «Чортава кола». Яе драма «Адна вайна» яшчэ да выхаду ў пракат заваявала больш за дзясятак кінапрэмій[3].
Апошняй карцінай Глаголевай стаў фільм «Дзьве жанчыны» па п’есе Івана Тургенева, зьняты ў 2014 годзе.
Другі муж Веры Глаголевай — расейскі бізнэсовец Кірыл Шубскі. Іх дачка Наста Шубская замужам за вядомым хакеістам Аляксандрам Авечкіным.
![]() |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |