Вербалоз

Вербалоз
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадМальпігіякветныя
СямействаВярбовыя
РодВярба
ВідВербалоз
Бінамінальная намэнклятура
Salix pentandra

Вербалоз (па-лацінску: Salix pentandra; іншая назва вярба пяцітычынкавая) — лістападнае дрэва ці куст роду вярба сямейства вярбовых.

Батанічнае апісаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Батанічнае аздабленьне кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Лісьце вербалозу
Кветкі вербалозу

Дрэва вышынёю да 15 м, куст — да 3—5 м. Кара цёмна-бурая, бліскучая. Крона разьвесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісьце шчыльнае, шырокалянцэтнае або яйкападобна-прадаўгаватае. Кветкі ў каташках, якія цьвітуць пасьля распусканьня лісьця. Плод — каробачка.

Вербалоз хутка расьце, непатрабавальны да глебы.

Пашыраны на ўсёй Беларусі: у сырых лясах, на берагах ручаёў і азёраў, на балотах, вільготных лугах. Цьвіце ў траўні-чэрвені.

Зьяўляецца добрым позьнім меданосам. Кара ідзе на здабываньне саліцыну й для вырабу (зьмест танідаў 5,6—10,3%). Зь лісьця здабываюць жоўтую фарбу. Пруць прыдатны на грубае пляценьне. Дэкаратыўная расьліна, ужываецца для абсаджваньня плацін і азеляненьні вуліц. Драўніна шчыльней, чым у іншых відаў, ідзе на паліва й на вырабы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вербалозсховішча мультымэдыйных матэрыялаў