Водар

Водар — прыемны пах. Такая назва паху мае дадатковую, эмацыйную характарыстыку (антонім гэтаму слову — смурод). Водар у чалавека можа выклікаць станоўчыя асацыяцыі (харчовыя, сэксуальныя, зьвязаныя зь бясьпекай), і адпаведныя фізыялягічныя рэакцыі: паглыбленьне дыханьня, нярэдка — зьніжэньне артэрыяльнага ціску і некаторае расслабленьне цягліц пры знаходжаньні ў зоне дзеяньня прыемнага лятучага духмянага рэчыва.