![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XIV стагодзьдзе |
Памёр | па 1401 |
Род | Гедымінавічы |
Бацькі | Кейстут Бірута |
Дзеці | Юры, Конрад |
Дзейнасьць | арыстакрат |
Войдат (у праваслаўі Іван; ? — па 1401) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі.
Адпаведнасьць імя Вайдот старажытнаму германскаму імю Waido (з даданьнем германскага суфіксу з элемэнтам -т-) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Войдат складаецца з асноваў вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Вайдзіла, Войдаўт, Вейдман; германскія імёны Weidel, Weidelt, Weidman), якая паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[2], і -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto), якая паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[3]. Такім парадкам, імя Войдат азначае «дзіця поля»[4].
Імя Woydath адзначалася ў Польшчы ў 1423 годзе[5].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Waydoth, Kenstotten sone (Хроніка Дэтмара зь Любеку)[6]; Waydot filium Kynstud (Хроніка Віганда)[7]; que fuit de nostro sors dominorum fratrum nostrorum ducum Woydati et Thowtiwil (18 студзеня 1401 году)[8]; ducum Woydathi (23 красавіка 1430 году)[9]; Woidath (Ян Длугаш)[10].
Старэйшы сын вялікага князя літоўскага Кейстута і яго жонкі Біруты. Паводле хронікі Віганда з Марбурга, камандаваў залогай будаванага Ковенскага замка ў час трохтыднёвай аблогі крыжакамі ў красавіку 1362 году. Па захопе замка трапіў у крыжацкі палон.
Па вяртаньні зь няволі каля 1365 году ажаніўся. Ідэнтыфікуецца з князем Іванам, братам Вітаўта, які ў канцы 1389 году быў паслом да крыжакоў у справе плянаваных другіх уцёкаў Вітаўта ў Прусію. Пазьней выехаў туды разам з жонкай і сынам Юрыем. Праваслаўны хрост прыняў, відаць, у час княжаньня ў Наваградку. Памёр у Прусіі.
Няма зьвестак пра імя і паходжаньне жонкі. У шлюбе меў сыноў Юрыя і Конрада[11].