Воля — сьвядомае самаўпарадкаваньне асобай сваёй дзейнасьці і паводзінаў, якое забясьпечвае пераадоленьне цяжкасьцяў пры дасягненьні мэты. Яе свабода вызначаецца самастойнасьцю і незалежнасьцю ад вонкавай абумоўленасьці. У вучэньні валюнтарызму (Нарцыс Ах(en), Вільгельм Вунт, І. Ліндворскі) служыць адвечнай і першаснай падставай чалавечай дзейнасьці. У асацыянізьме (Ойген Блёйлер, Ёган Гэрбарт і Гэрман Эбінгаўз) разглядаецца ў якасьці выніку зьяваў[1].