Ворскла | |
Ворскла | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Белгародзкая вобласьць |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Украіна, Расея |
Вобласьці | Палтаўская вобласьць і Сумская вобласьць |
Даўжыня | 464 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 36,4 м³/с |
Плошча басэйну | 14700 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,3 м/км |
Месцазнаходжаньне | |
Во́рскла — рака ў Сумской і Палтаўскай вобласьцях Украіны, левы прыток Дняпра, упадае ў Днепрадзяржынскае вадасховішча. Даўжыня 464 км, плошча басэйну 14700 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Сярэднярускага ўзвышша, у Белгародзкай вобласьці Расеі. Амаль на ўсім працягу правы бераг даліны круты, узьнёслы, зрэзаны ярамі, левы — нізінны. Рэчышча мае шмат пясчаных перакатаў і кос. Шырокая пойма занятая пераважна лугамі, якія чаргуюцца зь ліставымі лясамі і часам са старыцамі і балотамі. Месцамі ўздоўж ракі шырокая паласа сыпкіх пяскоў. Сярэдні гадавы разыход 28,5 м³/сек. Галоўныя прытокі: Мерла, Каламак — зьлева; Ворскліца — справа.
У 1399 годзе на рацэ адбылася аднайменная бітва. У месцы ўпадзеньня Ворсклы ў Дняпро была разьмешчана адна з найгалоўных казацкіх пераправаў — Перавалочна. Найбуйнейшыя горады: Палтава, Ахтырка, Кабэлякі.