Восіп Цадкін | |
Дата нараджэньня | 4 ліпеня 1888[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 лістапада 1967[1][2][3][…] (79 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптар, маляр, мастак-гравэр, прафэсар унівэрсытэту, ілюстратар, настаўнік |
Навуковая сфэра | скульптура |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1965 і 1962 |
Сябра ў | Каралеўская флямандзкая акадэмія навук і мастацтваў Бэльгіі[d] |
Жанры | абстракцыянізм |
Плынь | кубізм |
Подпіс | |
Восіп Цадкін (па-француску: Ossip Zadkine, уласна Ёсэль Аронавіч Цадкін; 4 ліпеня 1888, Віцебск — 25 лістапада 1967, Нэі-сюр-Сэн, Францыя) — францускі скульптар, паходзіў зь сям’і габрэя і шатляндкі.
Бацька, Яфім Цадкін, хрысьціўся, быў прафэсарам клясычных моў у Смаленскай сэмінарыі, маці — Сафі Лестэр — паходзіла зь сям’і шатляндзкіх караблебудаўнікоў. Вучыўся ў Віцебскай школе. У 1905 быў адпраўлены да сваякоў на поўнач Ангельшчыны, браў урокі скульптуры ў мясцовай мастацкай школе. У 1905—1909 жыў у Лёндане, пастаянна наведваў Брытанскі музэй, вучыўся ў Політэхнічнай школе. З 1910 пасяліўся ў Парыжы, на Манпарнасе, працаваў у «Вуллі» («Ла руш»). У 1911 яго працы былі выстаўлены ў восеньскім Салёне ды Салёне незалежных. Зблізіўся з Апалінэрам, Бранкузі, Пікаса, Эмілем Антуанам Бурдэлем, Матысам, Дэлянэ, Мадыльяні (які пакінуў графічны партрэт Цадкіна, 1913—1914). У 1914—1915 выстаўляўся ў Бэрліне, Амстэрдаме, Лёндане. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне, быў атручаны газамі, дэмабілізаваны ў 1917, перажыў зацяжны душэўны крызіс.
У 1921 выйшла першая манаграфія пра Цадкіна ўплывовага мастацкага крытыка Марыса Рэйналя. Яго выстаўкі прайшлі ў Токіё, Грэноблі, рэтрасьпэктыва яго работ была прадстаўлена ў 1926 у Парыжы.
У 1939—1945 жыў у ЗША.
6 чэрвеня 2019 каля галоўнага офіса Белгазпрамбанка ўсталявалі скульптуру «Носьбіт дароў» (іншыя назвы: «Пасланец», «Навігатар»)[7].
У доме на парыскай вуліцы д’Асас (VI акруга), дзе Цадкін пасяліўся ў 1928, пасьля яго сьмерці адкрыты музэй. Імем скульптара названая вуліца ў XIII акрузе Парыжа.