Вугорскі нацыянальны банк | |
вуг. Magyar Nemzeti Bank | |
![]() Эмблема | |
Абрэвіятура | ВНБ |
---|---|
Папярэднік | «Вугорская каралеўская дзяржаўная каса» |
Дата ўтварэньня | 24 чэрвеня 1924 (100 гадоў таму) |
Тып | банк |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | устойлівасьць цэнаў |
Штаб-кватэра | бульвар Хрысьціны, д. 55[1] |
Месцазнаходжаньне | Будапэшт |
Каардынаты | Каардынаты: 47°30′13″ пн. ш. 19°3′7″ у. д. / 47.50361° пн. ш. 19.05194° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Вугоршчына |
Сяброўства | АЭСР (Францыя), Банк міжнародных разьлікаў (Швайцарыя), Міжнародны валютны фонд і Сусьветны банк (ЗША)[2] |
Афіцыйныя мовы | вугорская |
Старшыня | Дзёрдзь Матольчы |
Намесьнікі | Міхал Патай, Чаба Кандрач, Барнабаш Віраг[3] |
Старшыня Наглядальнай рады | Фэрэнц Папчак |
Сябры Наглядальнай рады | Ласла Мадараш, Габар Сэней, Ласла Нікаш, Іштван Мольнар і Атыла Тот[4] |
Кіроўны орган | Манэтарная рада |
Матчына кампанія | Парлямэнт Вугоршчыны |
Бюджэт | ▲49,199 млрд форынтаў (2020 год; 165,452 млн $) |
Колькасьць супрацоўнікаў | ▲1470 (2021 год)[5] |
Сайт | mnb.hu |
Вуго́рскі нацыяна́льны банк — галоўны банк Вугоршчыны, заснаваны ў чэрвені 1924 году.
Паводле 1-га артыкула Закону «Аб Вугорскім нацыянальным банку» 2013 году, быў сябрам Эўрапейскай сыстэмы галоўных банкаў і Эўрапейскай сыстэмы фінансавага нагляду[6].
Паводле 2-га артыкула Закону «Аб Вугорскім нацыянальным банку» 2013 году, ВНБ меў паўнамоцтвы:
На канец сакавіка 2022 году сродкі і іх крыніцы ў Вугорскага нацыянальнага банку былі роўныя 26,379 трлн форынтаў (79,435 млрд даляраў ЗША). Сродкі пераважна ўлучалі: 1) замежная дэбіторская запазычанасьць — 55 % (14,41 трлн форынтаў), 2) унутраныя пазыкі банкам — 21 % (5,513 трлн форынтаў), 3) аблігацыі ўраду Вугоршчыны — 13 % (3,328 трлн форынтаў), 4) аблігацыі нябанкаўскіх прадпрыемстваў Вугоршчыны — 6 % (1,528 трлн форынтаў), 5) аблігацыі банкаў Вугоршчыны — 3 % (829 млрд форынтаў). Крыніцамі сродкаў у асноўным былі: 1) наяўныя грошы ў абарачэньні — 32 % (8,314 трлн форынтаў), 2) тыднёвыя ўклады банкаў Вугоршчыны — 30 % (7,894 трлн форынтаў), 3) замежная запазычнасьць — 23 % (5,983 трлн форынтаў), 4) уклады ўраду Вугоршчыны ў форынтах — 4 % (1,09 трлн форынтаў), 5) уклады банкаў Вугоршчыны ў форынтах — 3 % (897 млрд форынтаў)[7].
24 чэрвеня 1924 году пачало працу акцыйнае таварыства «Вугорскі нацыянальны банк» («ВНБ»). Яго 1-м старшынём быў Шандар Паповіч. «ВНБ» замяніў сабой «Вугорскую каралеўскую дзяржаўную касу», створаную 11 ліпеня 1921 году. «ВНБ» спыніў гіпэрінфляцыю вугорскай кроны, а ў 1927 годзе ўвёў пэнгу. У 1930 годзе «ВНБ» выступіў сузаснавальнікам Банку міжнародных разьлікаў (Швайцарыя). 1 жніўня 1946 году «ВНБ» увёў форынт, каб дасягнуць устойлівасьці цэнаў. У сьнежні 1947 году ўрад Вугоршчыны нацыяналізаваў «ВНБ». У ліпені 1948 году ВНБ пачаў выконваць і камэрцыйныя задачы пасьля закрыцьця ўрадам камэрцыйных банкаў і ашчадных касаў. 1 студзеня 1987 году ВНБ пачаў перадачу сваіх аддзяленьняў адноўленым камэрцыйным банкам. У кастрычніку 1991 году Парлямэнт Вугоршчыны ўхваліў Закон «Аб Вугорскім нацыянальным банку», які атрымаў самастойнасьць ад ураду. У 2004 году ВНБ стаў сябрам Эўрапейскай сыстэмы галоўных банкаў у сувязі з далучэньнем Вугоршчыны да Эўразьвязу. 26 лютага 2008 году ўвялі плавальны абменны курс форынта адносна эўра[8].
![]() |
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |