Ву́лічнае маста́цтва (Street art) — візуальнае мастацтва, створанае ў грамадзкіх месцах, звычайна несанкцыянаванае мастацтва, якое выконваюць па-за кантэкстам традыцыйных мастацкіх пляцовак. Тэрмін набыў папулярнасьць у час графіці арт-буму ў пачатку 1980-х гадоў і па-ранейшаму ўжываецца да наступных увасабленьняў. Трафарэтнае графіці (стэнсілы), налепкавае мастацтва, поп-арт і вулічныя інсталяцыі ці скульптуры зьяўляюцца распаўсюджанымі формамі сучаснага вулічнага мастацтва. Відэапраекцыі, ярн-бамбінг (бамбардзіроўкі пражай) і блакаваныя скульптуры сталі папулярнымі на мяжы 21 стагодзьдзя[1].
Тэрміны «урбан мастацтва», «партызанскае мастацтва», «пост-графіці» і «нэа-графіці» таксама часам выкарыстоўваюцца[2]. Традыцыйныя графіці, намаляваныя спрэем, таксама ўключаныя ў гэтую катэгорыю, за выключэньнем тэрытарыяльных графіці або чыстага вандалізму.
Мастакі, якія выбіраюць вуліцы ў якасьці галерэі часта робяць гэта зь перавагай наўпрост мець зносіны з грамадзкасьцю ў цэлым, свабодныя ад межаў фармальнага мастацтва[3]. Вулічныя мастакі часам адлюстроўваюць зьмест, адпаведны стану грамадзтва, каб прыцягнуць да яго ўвагу, выкарыстоўваючы як форму «правакацыю праз мастацтва»[4].
Вулічныя мастакі часта падарожнічаць паміж краінамі, каб распаўсюджваць свае праекты. Некаторыя мастакі маюць пасьлядоўнікаў, сусьветную ўвагу СМІ і мастацтва і пераходзяць на камэрцыйную працу ў стылях, якія зрабілі іх вядомымі на вуліцах.
Мастакі аспрэчылі мастацтва, зьмяшчаючы яго ў неафіцыйны кантэкст. Вулічныя мастакі не імкнуцца зьмяніць вызначэньня мастацкага твора, а задаюць пытаньне сваёй уласнай мовай існаму навакольнаму асяродзьдзю. Матывы і мэты, яікя кіруюць вулічных мастакоў разнастайныя, як самі мастакі. Мастакі вуліцы спрабуюць зрабіць так, каб іх твор камунікаваў з простымі людзьмі пра сацыяльна значныя тэмы, і робяць гэта з дапамогай эстэтычных каштоўнасьцяў, каб не быць заключанымі і прыпыненымі праз гэтыя каштоўнасьці. Гарадзкое мастацтва зьяўляецца актывізмам і падрыўной дзейнасьцю. Вулічнае мастацтва можа быць магутнай плятформай выражэньня палітычных выразаў публічна і магутна, а таксама стварэньня зьменаў людзьмі зь невялікімі рэсурсамі[5].
Лёзунгі пратэсту і палітычныя або сацыяльныя камэнтары, намаляваныя на грамадзкіх сьценах, зьяўляюцца папярэднікамі сучаснага графіці і вулічнага мастацтва, і працягваюць сваё існаваньне, як адзін з аспэктаў жанру[6].
Многае з таго, што ў цяперашні час можа быць вызначана як сучаснае вулічнае мастацтва мае добра дакумэнтаваныя паходжаньне, пачынаючы ад графіці буму Нью-Ёрка, зь яго маленства ў 1960-я гады, пасьпяваньня ў 1970-х, і піку ў выглядзе маляваньня спрэем на поўным вагоне мэтро ў 1980-х, сканцэнтраваным у Бронксе.