Датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны — адбыліся 30 верасьня 2007 году.
Канфлікт паміж прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам і парлямэнцкай апазыцыяй, з аднаго боку, і парлямэнцкай большасьцю — зь іншага. Немагчымасьць урэгуляваньня канфлікту шляхам перамоваў.
2 красавіка 2007 году прэзыдэнт Віктар Юшчанка выдаў указ аб спыненьні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады і прызначэньні парлямэнцкіх выбараў на 27 траўня. Але парлямэнцкая большасьць у складзе Партыі Рэгіёнаў, Сацыялістычнай ды Камуністычнай партыяў, не прызналі гэты ўказ. Віктар Юшчанка перанёс дату выбараў на 24 чэрвеня. Але Вярхоўная Рада і Кабінэт Міністраў прызналі гэты ўказ такім, які не адпавядае Канстытуцыі Ўкраіны. Яны заблякавалі прыняцьце рашэньня пра выдзяленьне коштаў на правядзеньне выбараў.
Партыя/Блёк | Арыгінальны назоў | % галасоў «за» | колькасьць галасоў «за» | +/- месцаў | Месцаў | Вынікі па рэгіёнах |
---|---|---|---|---|---|---|
Вынікам выбараў стала стварэньне «Аранжавай кааліцыі» ў Вярхоўнай Радзе шостага скліканьня і фармаваньне ўраду Юліі Цімашэнкі.
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |