Выбары ў Кнэсэт 2020 году

Выбары ў Кнэсэт 2020 году — пазачарговыя[a] выбары ў сойм Ізраіля, якія адбыліся 2 сакавіка 2020 году.

Заканадаўчыя выбары ў Ізраілі прайшлі 2 сакавіка 2020 году для абраньня паслоў дваццаць трэцяга Кнэсэта. Згодна з Асноўным законам, выбары павінны былі адбыцца не пазьней трэцяга аўторка габрэйскага месяца Чэшвана праз чатыры гады пасьля папярэдніх выбараў 17 верасьня 2019 году, якія ставяцца да апошняй магчымай даты 31 кастрычніка 2023 году. Аднак 11 сьнежня 2019 году, у сувязі з устойлівай няздольнасьцю ўсіх грамад стварыць чарговы ўрад краіны, былі прызначаныя пазачарговыя выбары, трэція на працягу году пасьля выбараў у верасьні й красавіку 2019 году. Ізраільскія камэнтатары выказалі асьцярогу, што палітычны параліч сур’ёзна аслабляе давер грамадзтва да ўжо моцна палярызаванай палітычнай сыстэмы.

Працяглы пэрыяд палітычнага тупіку, які прывёў да выбараў, быў вынікам жорсткай барацьбы ў красавіку і верасьні 2019 году. Яна не дазволіла прэм’ер-міністру Бэняміну Нэтаньяху і фаварыту апазыцыі Бэню Ганцу сабраць большасьць (г. зн. 61 паслоў Кнэсэту) для стварэньня ўраду.

Вынікі выбараў у верасьні 2019 году ў Кнэсэт.

Назва Погляды Назва па-габрэйску Выбаршчыкі Старшыня Вынікі верасьня 2019
Галасы (%) Паслы
Сінябелыя Шырокі саюз פה Бэня Ганц 25.94%
33 / 120
Лікуд Нацыяналізм מחל Бэнямін Нэтанягу 25.15%
32 / 120
Аб'яднаны сьпіс Шырокі саюз ודעם Ізраільскія арабы Айман Адэ 10.45%
13 / 120
Шас Юдэйства שס Веруючыя габрэі Арые Дэры 7.47%
9 / 120
НДІ Атэізм
Нацыяналізм
ל Расейскамоўныя грамадзяне Ізраіля Авігдор Лібэрман 6.98%
8 / 120
Злучаныя старазапаветнікі Юдэйства ג Веруючыя габрэі Якаў Ліцман 6.09%
7 / 120
Габрэйскі дом - Народны саюз Юдэйства טב Веруючыя габрэі Рафі Пэрэц 5.87%
4 / 120
Новыя правыя Нацыяналізм Напталі Бэнэт[1]
3 / 120
Рабочыя-Мост Сацыял-дэмакратыя אמת Амір Пэрэц 4.80%
6 / 120
Дэмакраптычны саюз Сацыял-дэмакратыя מרצ Ніцан Гаровіц 4.34%
5 / 120
  1. ^ Выбары адбыліся да сканчэньня часу дзейнасьці сойму Ізраіля