Выкупленьне з Шаўшэнку

Выкупленьне з Шаўшэнку
па-ангельску: The Shawshank Redemption
Жанр драматычны фільм[1][2][3], сяброўскі фільм[d], фільм пра турму[d], крымінальны фільм[d][3] і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Rita Hayworth and Shawshank Redemption[d][4]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Рычард Фрэнсіс-Брус[d]
Мастак Terence Marsh[d]
Вытворчасьць Columbia Pictures[d] і Castle Rock Entertainment[d]
Распаўсюд Columbia Pictures[d], Netflix і iTunes[d]
Дата выхаду 23 верасьня 1994, 10 верасьня 1994[5], 9 сакавіка 1995[6], 1 сакавіка 1995, 6 ліпеня 1995 і 1994
Працягласьць 142 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 25 000 000 $[7]
Прыбытак 28 817 291 $[8] і 28 767 189 $[9]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Выкупленьне з Шаўшэ́нку» (па-ангельску: The Shawshank Redemption) — амэрыканскі драматычны фільм 1994 году, створаны рэжысэрам Фрэнкам Дарабонтам. Фільм быў зьняты паводле навэлы Стывэна Кінга 1982 году «Рыта Гэйўорт і выкупленьне з Шаўшэнку». У ім расказваецца пра банкіра Эндзі Дзюфрэйна, які асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня ў турме Шаўшэнк за забойствы жонкі і ейнага палюбоўніка, не зважаючы на заявы аб невінаватасьці. Галоўную ролю выканаў Тым Робінз. У ролях другога пляну выступілі Морган Фрымэн, Боб Гантан, Ўільям Сэдлер, Клэнсі Браўн, Гіл Бэлоўз і Джэймз Ўітмар.

Не зважаючы на тое, што фільм атрымаў станоўчыя водгукі, асабліва за сцэнар і выступы Робінза і Фрымэна, касавыя зборы цярпелі няўдачу, сабраўшы ўсяго 16 мільёнаў даляраў падчас першапачатковага паказу. Сярод чыньнікаў такога правалу згадваецца канкурэнцыя з боку такіх фільмаў, як то «Крымінальнае чытво» і «Форэст Гамп», агульная непапулярнасьць турэмных фільмаў, адсутнасьць жаночых пэрсанажаў і нават назва, якая лічылася незразумелай гледачам. Між тым, у 2015 годзе Бібліятэка Кангрэсу ЗША абрала фільм для захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў, палічыўшы яго культурна і гістарычна значным. Паводле буйной базы зьветак прысьвечанай кінэматографу IMDb, фільм знаходзіцца на епршым радку ў сьпісе 25 лепшых фільмаў у гісторыі.

У 1947 годзе ў Портлэндзе, штат Мэн, банкір Эндзі Дзюфрэйн (Тым Робінз) асуджаны за забойства жонкі і ейнага палюбоўніка да двух пажыцьцёвых тэрмінаў пазбаўленьня волі. Сваё пакараньне ён мусіць адбываць за кратамі ў турме Шаўшэнк. Тамака, зь ім пасябраваў Эліс «Рэд» Рэдынг (Морган Фрымэн), зьняволены і кантрабандыст, які таксама адбывае пажыцьцёвае зьняволеньне. Рэд набывае ў турме для Эндзі геалягічны малаток з мэтай выбіць з каменьня фігуркі для гульні ў шахматы і вялікі плакат Рыты Гэйўорт. Прызначаны на працу ў турэмнай пральні, Эндзі часта падвяргаецца сэксуальнаму гвалту з боку «Сясьцёр» і іхнага кіраўніка Богза (Марк Ролстан).

У 1949 годзе Эндзі падслухоўвае размову капітана аховы Байрана Гэдлі (Клэнсі Браўн), які скардзіцца на высокія падаткі на спадчыну, і прапануе яму дапамогу ў тым, каб легальна хаваць грошы. Пасьля шараговага нападу «Сясьцёр» на Эндзі, Гэдлі зьбівае і калечыць іхнага боса Богза, якога пасьля пераводзяць у іншую турму. Пасьля інцыдэнту банда больш не чапае Эндзі. Эндзі пераводзяць у турэмную бібліятэку, дзе ён дапамагае састарэламу зьняволенаму Бруксу Гатлену (Джэймз Ўітмар). Паступова бібліятэка становіцца кансультацыйным пунктам, дзе Дзюфрэйн дае ахоўнікам турмы фінансавыя і юрыдычныя парады, а таксама дапамагае запаўняць падатковыя разьлікі. Ацаніўшы таленты Эндзі, начальнік турмы Сэм’юэл Нортан (Боб Гантан) прыцягвае яго да сваіх фінансавых махінацыяў. Выкарыстоўваючы свае веды працы бюракратычнага апарату і маючы вольны доступ да ажыцьцяўленьня паштовых адпраўленьняў, Дзюфрэйн афармляе камплект дакумэнтаў для нейкага Рэндэла Стывэнза — няіснага пэрсанажа, і залічвае адмытыя грошы Нортана на рахункі, адкрытыя на гэтае імя.

За 19 гадоў, праведзеных да гэтага часу Эндзі ў турме, Нортан зь ягонай дапамогай, выкарыстоўваючы практычна дармовую сілу зьняволеных, пракручвае мноства цёмных справаў з дапамогай распрацаванай ім праграмы, адкладае велізарныя сумы грошай на банкаўскія рахункі Рэндала Стывэнза, адначасова паказваючы прэсе, наколькі ўзорна праходзіць выхаваўчы працэс у турме. Дзюфрэйн дапамагае іншым зьняволеным атрымліваць адукацыю. Ён асабіста займаецца з маладым злодзеем Томі Ўільямзам (Гіл Бэлоўз), асуджаным на невялікі тэрмін. Ён вучыць яго чытаць і пісаць і рыхтуе да здачы тэстаў дзеля атрыманьня атэстату аб адукацыі, які хлопец у выніку атрымлівае. Даведаўшыся пра гісторыю Эндзі, Томі ўспамінае, што раней, адбываючы іншы турэмны тэрмін у іншай турме, ён чуў ад сукамерніка, псыхапата Элма Блатча (Біл Болэндэр), гісторыю, як той застрэліў уладальніка гольф-клюбу і ягоную каханку, але за гэтае забойства пасадзілі ейнага мужа-банкіра. Эндзі разумее, што гаворка ідзе пра забойства ягонай жонкі і ейнага палюбоўніка, злачынстве, за якое асуджаны і ўжо амаль 20 гадоў сядзіць у турме ён сам. Эндзі спрабуе ўгаварыць Нортана дапамагчы ў пераглядзе ягонай справы, але атрымлівае рашучую адмову, паколькі таму ня трэба, каб Эндзі калі-небудзь выйшаў на волю, бо ён выгадны яму як бясплатны асабісты юрыст-фінансіст, а апынуўшыся на волі, можа праліць сьвятло на ягоныя цёмныя справы. Эндзі адпраўляюць у карцэр на беспрэцэдэнтна доўгі тэрмін, а сам Нортан у гэты час запрашае Томі на начную гутарку за сьценамі турмы, падчас якой Гэдлі з вышкі страляе ў яго і забівае, нібыта пры спробе да ўцёкаў.

«Выкупленьне з Шаўшэнку» атрымаў вельмі станоўчыя водгукі[10][11][12]. Некаторыя крытыкі параўноўвалі фільм зь іншымі добра прынятымі драмамі пра турму, як то «Чалавек-птушка з Алькатрасу», «Палёт над гняздом зязюлі», «Стрыманы Люк» і «Бунт у камэры 11». Паводле рэцэнзіі Джанэт Масьлін з газэты New York Times, што роля Фрымэн была ўразьлівай, але яна наракала на тое, што гэты пэрсанажу надавался малая роля. Паводле ейных словаў, выступ Фрымэна быў асабліва кранальны, бо ён вельмі добра прадэманстраваў, як ягоны пэрсанаж стаў залежным ад жыцьця ў сьценах турмы[13]. The Hollywood Reporter заявіў, што і Фрымэн, і Робінз выдатна сыгралі свае ролі, насычаючы сваіх пэрсанажаў індывідуальнасьцю[14], а Пітэр Трэвэрз з Rolling Stone сказаў, што пара стварыла нешта бясспрэчна магутнае і ўзрушальнае[15].

  1. ^ Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад — 1933.
  2. ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
  3. ^ а б Metacritic (анг.) — 2001.
  4. ^ Nyckeln till frihet på SFDb (шв.) // SFDbSvenska Filminstitutet.
  5. ^ http://www.nndb.com/films/748/000033649/
  6. ^ http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=1002
  7. ^ Entertainment Weekly (анг.)NYC: Meredith Corporation, 1990. — ISSN 1049-0434; 2169-3188
  8. ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
  9. ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
  10. ^ «'Ghostbusters,' 'Top Gun,' 'Shawshank' Enter National Film Registry». The Hollywood Reporter.
  11. ^ «The Shawshank Redemption: 20 years on, it's still a classic». Toronto Sun.
  12. ^ «Great Movies: The Shawshank Redemption». Chicago Sun-Times.
  13. ^ «Film Review; Prison Tale by Stephen King Told Gently, Believe It or Not». The New York Times.
  14. ^ «'The Shawshank Redemption': THR's 1994 Review»(недаступная спасылка). The Hollywood Reporter.
  15. ^ «The Shawshank Redemption». Rolling Stone.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]