Высокае Мазавецкае лац. Vysokaje Mazavieckaje | |||||
польск. Wysokie Mazowieckie | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1492 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Высокамазавецкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 9611 чал. (2020) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 86 | ||||
Паштовыя індэксы: | 18-200 | ||||
Нумарны знак: | BWM | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′9″ пн. ш. 22°30′52″ у. д. / 52.91917° пн. ш. 22.51444° у. д.Каардынаты: 52°55′9″ пн. ш. 22°30′52″ у. д. / 52.91917° пн. ш. 22.51444° у. д. | ||||
Высокае Мазавецкае | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.wysokiemazowieckie.pl |
Высокае Мазавецкае (польск. Wysokie Mazowieckie) — места ў Польшчы, на рацэ Броку. Адміністрацыйны цэнтар Высокамазавецкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2020 год — 9611 чалавек. Знаходзіцца за 50 км ад Беластоку.
Высокае — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй. Да нашага часу тут захавалася былая царква Сьвятых Казьмы і Дзям'яна, помнік архітэктуры XVIII ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
Высокае заснаваў у 1469 годзе кароль і вялікі князь Казімер. 4 студзеня 1503 году кароль і вялікі князь Аляксандар надаў месту Магдэбурскае права.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Высокае перайшло да Каралеўства Польскага. Таго ж году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў места Мікалаю Радзівілу[1]. Пазьней Высокім валодалі Макавецкія, Апацкія, Шчукі, Патоцкія.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Высокае апынулася ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі, з 1809 году — у складзе Расейскае імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Ломжынскай губэрні. Расейскія ўлады перайменавалі места ў Мазавецк. На 1827 год тут было 153 будынкі, на 1865 год — 176
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Высокае занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Высокае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам Мазавецкага павету Беластоцкага ваяводзтва. У Другую сусьветную вайну з 10 верасьня 1939 да 13 жніўня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
|