Вышкі лац. Vyški | |
лат. Višķi | |
![]() Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Краіна: | Латвія |
Край: | Дзьвінскі |
Воласьць: | Вышкаўская |
Вышыня: | 105 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 187 чал. (2020) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | 5481 |
Геаграфічныя каардынаты: | 56°3′0″ пн. ш. 26°47′0″ у. д. / 56.05° пн. ш. 26.78333° у. д.Каардынаты: 56°3′0″ пн. ш. 26°47′0″ у. д. / 56.05° пн. ш. 26.78333° у. д. |
Вышкі на мапе Латвіі ![]() ![]() Вышкі |
Вышкі, Вішкі (лат. Višķi) — вёска ў Латвіі, на рацэ Дубне і Вышкаўскіх азёрах. Цэнтар воласьці Дзьвінскага краю. Насельніцтва на 2020 год — 187 чалавек. Знаходзяцца за 228 км ад Рыгі, чыгуначная станцыя на лініі Рэжыца — Дзьвінск. Аўтамабільная дарога на Ніцгале.
Вышкі — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).
Упершыню Вышкі ўпамінаюцца ў XVI ст. У 1561 або 1562 годзе яны перайшлі ў валоданьне Моглаў. У 1621 годзе тут збудавалі першы драўляны касьцёл.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Вышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[1]. У 2-й палове XIX ст. існавалі аднайменнае мястэчка і 2 вёскі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Вышкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Вышкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1926 годзе тут пачала працаваць эканамічная школа.
|