Вэганства (вэганізм) — лад жыцьця, прыхільнікі якога ўжываюць у ежу толькі прадукты расьліннага паходжаньня (вэгетарыянства, пры якім не ўжываюцца таксама малочныя вырабы, яйкі, мёд і іншыя прадукты зьвязаныя з выкарыстаньнем жывёлаў), імкнуцца да поўнага невыкарыстаньня атрыманых у выніку забойства вырабаў (трупаў, то бок целаў забітых жывёлаў: цягліцы, органы, скура) альбо эксплюатацыі жывёлаў (яйкі, мёд, малако). Вэганы не наведваюць заапаркі, ня ўдзельнічаюць у паляваньнях, радэа. Людзі найчасьцей рашаюцца на пераход да вэганства праз спачуваньне жывёлам, дзеля паляпшэньня здароўя, з прычынаў этычных, экалягічных, філязофскіх, духоўных альбо рэлігійных. Веганы, якія ўжываюць у ежу толькі сырыя прадукты расьліннага паходжаньня зьяўляюцца адначасова сыраедамі.
Паводле кандыдаткі біялягічных навук і начальніцы аддзелу харчаваньня Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаваньні Людмілы Мельнікавай:
Доўгае прымяненьне строгага вэгетарыянства, пры якім выключаюцца любыя віды мяса жывёлы, птушак, рыб, морапрадукты, а таксама малако і малочныя прадукты, яйкі, з гадамі прыводзіць да рэзкага дэфіцыту жалеза, цынку, кальцу, вітамінаў А, В2, В12, D, незаменных амінакісьляў. Хоць колькасьць жалеза, медзі, цынку ў рацыёнах строгіх вэгетарыянцаў можа быць дастатковай, але засваяльнасьць іх з расьлінных прадуктаў нізкая. Нават у здаровых людзей, якія выключылі са свайго рацыёну ўсе прадукты жывёльнага паходжаньня, могуць разьвівацца дысьбіёз, гіпавітаміноз і бялковая недастатковасьць. Улічваючы, што вэгетарыянства ня можа забясьпечыць павышаную патрэбнасьць у лёгказасваяльным кальцы, у жанчын у пэрыяд постмэнапаўзы і ў пажылых людзей высокая рызыка разьвіцьця остэапарозу. Таксама вядома, што лёгказасваяльнае жалеза знаходзіцца толькі ў прадуктах жывёльнага паходжаньня, недахоп яго ў вэгетарыянскай дыеце можа прыводзіць да разьвіцьця жалезадэфіцытнай анэміі. Такім чынам, строгае вэгетарыянства нельга лічыць рацыянальным харчаваньнем для дзяцей, падлеткаў, цяжарных жанчын, кормячых маці, пажылых людзей, спартоўцаў[1][2].
Паводле супярэчлівага погляду Амэрыканскага дыеталягічнага аб’яднаньня(en) 2009 году[3]:
Належна заплянаваныя вэгетарыянскія дыеты, у тым ліку строга вэгетарыянскія, то бок вэганскія, зьяўляюцца здаровымі, задавальняюць харчовым патрабаваньням...
Вітамін B12(en) мусіць атрымвацца вэганамі праз пастаяннае ўжыцьцё ўзбагачанай вітамінам B12 ежы... Цяжарныя і кормячыя грудзьмі.. вэганкі мусяць абіраць узбагачаную доказагексаенавай кісьляй ежу.
Паводле Дхамапады Гаўтама Буда цьвердзіў:
Пры гэтым Далай-лама ўжывае мяса.