Вэлколінец | |
---|---|
Vlkolínec* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Уваход у вёску Вэлколінец | |
Краіна | Славаччына |
Тып | культурны |
Крытэры | iv, v |
Спасылка | 622 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1993 (17 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Вэлко́лінец (па-славацку: Vlkolínec) — маляўнічая вёска ў Жылінскім краі Славаччыны, цяпер частка гораду Ружамбэрака, якая зьяўляецца тыповым узорам народнай архітэктуры паўночных Карпатаў. Плошча складае 7,97 км², а насельніцтва — 35 чалавек.
Першыя згадкі пра Вэлколінец адносяцца да 1376, а ў 1882 вёска была адміністрацыйна ўключана ў склад суседнягя гораду Ружамбэрак. Вёска з 1977 уваходзіць у сьпіс дзесяці этнаграфічных вёсак — музэяў народнай архітэктуры Славаччыны, а з 1993 як найбольш цэльны яе ўзор была ўключана ў сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO па крытэрах iv і v.
Вэлколінец прадстаўляе тыповую для Цэнтральнай Эўропы вёску з царквой, званіцай і школай 1860 году пабудовы ў цэнтры паселішча, забудаваную больш за 45 драўлянымі хатамі з чарапічным пакрыцьцём дахаў, якія маюць па два-тры пакоі. Хоць драўляная званіца, якая прымыкае да школы, адносіцца да 1770 году, царква Багародзіцы, пабудаваная ў барочным стылі, была збудаваная толькі ў 1875.
|