Вэнка Андонаўскі (па-македонску: Венко Андоновски; нар. 30 траўня 1964 году ў Куманаве) — адзін з найвыбітнейшых македонскіх пісьменьнікаў пачатку XXI стагодзьдзя. Празаік, драматург, паэт, эсэіст, літаратурны крытык і гісторык літаратуры.
Скончыў філялягічны факультэт унівэрсытэту ў Скоп’і, выкладае на гэтым факультэце. Сябар македонскага ПЭН-цэнтру. Сябар Зьвязу пісьменьнікаў Македоніі з 1990 году. Атрымаў шэраг літаратурных прэмій.