Вэрдэн | |||||
франц. Verdun | |||||
![]() | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Гранд-Эст | ||||
Дэпартамэнт: | Мёз | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 262 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 55100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°9′35″ пн. ш. 5°22′58″ у. д. / 49.15972° пн. ш. 5.38278° у. д.Каардынаты: 49°9′35″ пн. ш. 5°22′58″ у. д. / 49.15972° пн. ш. 5.38278° у. д. | ||||
Вэрдэн на мапе Францыі ![]() ![]() Вэрдэн | |||||
![]() | |||||
https://www.verdun.fr |
Вэрдэ́н (па-француску: Verdun) — горад на поўначы Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Мёз у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Лятарынгія). Насельніцтва складае 17 923 чалавек (2013).
Горад разьмешчаны на рацэ Мёз. Плошча крыху большая за 31 км². Зь іншымі гарадамі зьвязаны чыгуначным транспартам і аўтадарогамі. Цягнікі прыбываюць на станцыю Вэрдэн.
У 843 годзе Вэрдэн зьявіўся месцам падпісаньня Вэрдэнскай дамовы, якая пазначыла падзел Франскай імпэрыі Карла Вялікага й які даў пачатак Францыі, Нямеччыне й Італіі. Горад зьяўляўся арэнай грандыёзнай бітвы Першай сусьветнай вайны паміж нямецкай і францускай арміямі ў сярэдзіне 1916 году й быў у выніку моцна разбураны.
6 лютага 1921 году маршалак Юзэф Пілсудзкі надаў гораду ордэн Віртуці Мілітары[3]. Горад быў таксама ўзнагароджаны эстонскім ордэнам Свабоды[4].
![]() |
Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |