Вэрсальскі палац

Вэрсальскі палац
Parc et château de Versailles
Месцазнаходжаньне Францыя
Пачатак будаўніцтва 1623
Каардынаты 48° пн. ш. 2° у. д. / 48° пн. ш. 2° у. д. / 48; 2Каардынаты: 48° пн. ш. 2° у. д. / 48° пн. ш. 2° у. д. / 48; 2
Вэрсальскі палац на мапе Францыі
Вэрсальскі палац
Вэрсальскі палац
Вэрсальскі палац

Вэрсальскі палац або проста Вэрсаль — палацава-паркавы ансамбль у Францыі (фр. Parc et château de Versailles), былая рэзыдэнцыя францускіх каралёў ў горадзе Вэрсаль, зараз зьяўляецца прыгарадам Парыжа; цэнтар турызму сусьветнага значэньня.

Вэрсаль рабілі пад кіраўніцтвам Людовіка XIV з 1661 году, і стаў своеасаблівым помнікам эпохі «караля-сонца», мастацка-архітэктурным выразам ідэі абсалютызму. Вядучыя архітэктары — Люі Лево і Жуль Ардуэн-Мансар, стваральнік парку — Андрэ Ленотр. Ансамбль Вэрсаль, найбуйнейшы ў Эўропе, адрозьніваецца ўнікальнай цэласнасьцю задумы і гармоніяй паміж архітэктурнымі формамі і перапрацаваным ляндшафтам. З канца XVII стагодзьдзя Вэрсаль зьяўляўся ўзорам для парадных загарадных рэзыдэнцый эўрапейскіх манархаў і арыстакратыі, аднак прамых перайманьняў яму няма.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэрсальскі палацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў