ГК Вэспрэм | |||
![]() | |||
Поўная назва | «Тэлеком Вэспрэм» ГК | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | Вэспрэм | ||
Заснаваны | 1977 | ||
Месцазнаходжаньне | Вэспрэм, Вугоршчына | ||
Арэна | Вэспрэм Арэна Зьмяшчальнасьць: 5096 | ||
Прэзыдэнт | Караль Фоньё | ||
Чэмпіянат | Нацыянальны чэмпіянат I | ||
2023—2024 | 1-е месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
![]() |
ГК «Вэ́спрэм» (па-вугорску: Veszprém KSE), спонсарская назва «Тэлеком Вэспрэм» (вуг. Telekom Veszprém KC) — вугорскі гандбольны клюб з Вэспрэму, заснаваны ў 1977 року. Выступае ў нацыянальным чэмпіянаце і Лізе чэмпіёнаў.
«Вэспрэм» — адна з наймацнейшых камандаў Вугоршчыны, 25-разовы чэмпіён і 26-разовы ўладальнік кубка краіны. Зьяўляецца адным з трох вугорскіх клюбаў, якія заваёўвалі і эўрапейскія трафеі.
Заснаваны ў 1977 року пад назовам «Эпіцёк». Пасьля павелічэньня фінансаваньня ў 1981 року адбыўся рэзкі прагрэс клюбу, выхад у найвышэйшую вугорскую лігу, дзе ў першым жа сэзоне былі здабытыя срэбныя мэдалі. У наступным сэзоне «Эпіцёк» заваяваў бронзу чэмпіянату і стаў фіналістам кубка краіны, праз год зноўку заняў другія месцы ў чэмпіянаце і кубку. У 1984 року ўпершыню здабыты кубак Вугоршчыны, праз год — тытул чэмпіёнаў краіны.
Першы посьпех на міжнародным узроўні здарыўся ў 1990 року на гандбольным турніры чэмпіёнаў Добаю. Клюб тройчы даходзіў да фіналу Лігі чэмпіёнаў, двойчы заваёўваў Кубак уладальнікаў кубкаў, двойчы гуляў у фінале Супэркубка ЭГФ і двойчы станавіўся чэмпіёнам рэгіянальнай СЭГА-Лігі. Падобнага посьпеху не дасягаў ніводзін іншы вугорскі клюб.
|