Вю́ртэмбэрг (па-нямецку: Württemberg) — гістарычная вобласьць на паўднёвым захадзе Нямеччыны, частка рэгіёну Швабія, цэнтральным горадам якой на працягу працяглага пэрыяду быў Штутгарт. У мінулым — герцагства, затым — каралеўства; зь ліквідацыяй манархіі стаў вольнай народнай дзяржавай у складзе Ваймарскай рэспублікі, якая была скасавана пасьля Другой сусьветнай вайны. З 1952 году — у складзе фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.
Уладарны дом Вюртэмбэргаў упершыню зьявіўся на гістарычнай арэне ў XI стагодзьдзі. Першым вядомым прадстаўніком дому быў Конрад I. У XII стагодзьдзі Вюртэмбэргі атрымліваюць тытул графаў.
У 1495 годзе Вюртэмбэрг атрымлівае статус герцагства.
У 1806 годзе Вюртэмбэрг увайшоў у склад Райнскага Зьвязу і атрымаў ад Напалеона I Банапарта статус каралеўства.
З 1806 да 1918 году Вюртэмбэргам кіравалі чатыры каралі:
Падчас Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 году апошні вюртэмбэрскі кароль Вільгельм II адрокся ад стальцу.