Вяз[1] (лём[2], ільм, бераст[3]) — род лістападных дрэваў з сямейства вязовых.[4][5]
Ulmus – назва вяза ў старажытных рымскіх аўтараў ад кельцкай мовы.[6]
- Паўднёваславянскія й памежныя заходнеславянскія мовы маюць назву роду сугучную беларускаму б(е)раст — па-баўгарску: бряст , па-македонску: брест (дрво), па-сэрбску: брест (биљка) , па-чэску: zastarale břest , па-славенску: brest (drevo) , па-славацку: brest (strom) , па-харвацку: brijest , па-сэрбскахарвацку: brest (biljka) .
- Заходняславянскія й усходнеславянскія мовы маюць назву роду вяз — па-польску: wiąz , па-верхнелужыцку: wjaz , па-расейску: вяз , па-ўкраінску: в'яз .
Каля 40 відаў ва ўмераных краінах паўночнага паўшар'я. Упершыню род зьявіўся ў міяцэнавым геалягічным пэрыядзе каля 20 мільёнаў гадоў таму, узьнікшы ў цяперашняй Цэнтральнай Азіі. Гэтыя дрэвы квітнелі й распаўсюджваліся на большай частцы паўночнага паўшар'я, засяляючы ўмераныя і горныя рэгіёны Паўночнай Амэрыкі й Эўразіі, якія ў цяперашні час ідуць на поўдзень на Блізкім Ўсходзе й праз экватар на Далёкім Ўсходзе да Інданэзіі. Ільмы – непераборлівыя расьліны, што пераносяць нястачу вільгаці й наадварот надмернае вільготнасьці, мірыцца з нястачай цяпла на поўначы і лішкам яго ў гарачых пустэльнях, яны здольныя расьці на засоленых глебах, камяністых россыпах і скалах, на прырэчных пясках.
Дрэвы зь лісьцем, што ападае ці застаецца на зіму, звычайна двойчы пілаватымі. Кветкі двухполыя, зьяўляюцца ўвесну да распусканьня лісьця ці восеньню, пазушныя, у пучках, часам гронкападобных. Калякветнік 4–9-лопасьцевы, тычачак столькі ж, як і доляй калякветніка. Лычыкі зрослыя з крыла падобнымі вырастамі завязі, што пры пладах застаюцца. Плод – крылатка, пляскаты арэшак, абточаны шырокім, перапончатым крылом.
Натуральныя насаджэньня адносяцца да рэдкіх лясных супольнасьцяў, захаваньня каштоўнага генафонду. У іх засяроджана вялікая колькасьць драўняных рэліктавых расьлін, што існуюць разам з ільмой на нашай плянэце ўжо шмат якія мільёны гадоў. Шэраг гэтых расьлін, а таксама рэдкіх жывёл, якія насяляюць ільмовыя лясы, асабліва вусякоў, занесены ў Чырвоную кнігу. Дрэвы служаць месцам размнажэньня рэліктавага дрывасека-гіганта (Titanus giganteus).
Вялікую гаспадарчую каштоўнасьць мае драўніна ільмовых. Ужо ў старажытных селішчах чалавека ў Эўропе былі знойдзены хаты, пабудаваныя зь ільмаў.
У мінулым стагодзьдзі драўніну лемаў шырока скарысталі як будаўнічы матэрыял, асабліва для пабудоў у вадзе: вырабляюць палі, у караблебудаваньні, таксама Ідзе яна на вытворчасьць мэблі й фанэры.
Бераст і шурпаты вяз маюць моцную, трывалую, мулкую й пруткую драўніну, якая шануецца для рознага роду вырабаў; драўніна вяза гладкага (Ulmus laevis) трохі горшай якасьці. Віды: гладкі вяз, бераст і шурпаты вяз – часта разводзяцца як прыгожыя паркавыя дрэвы; у культуры існуюць даволі шматлікія садовыя формы іх, што адрозьніваюцца па характары ўзросту, форме кроны, фарбаваньні лісьця (формы зь бела-плямістым лісьцем і іншыя) і г. д. На поўдні ў стэпавай зоне, асабліва бераст і гладкі вяз, маюць вялікае значэньне для штучных лясных насаджэньняў і ахоўных палос, бо яны досыць засухаўстойлівыя й добра растуць на чарназёме.
Чыстыя насаджэньні вяза ў Беларусі складаюць больш за 160 га. Асабліва распаўсюджаны гэтыя насаджэньні ў Лёзьненскім раёне — 49 га, а таксама ў Аршанскім раёне — 15 га, у Верхнядзьвінскім і Пастаўскім — па 13 га, у Віцебскім – 8 га, у Глыбоцкім, Лепельскім і Вушацкім раёнах — па 6 га чыстых сярэдне векавых дрэвастояў.[7]
Ва ўмовы Беларусі пасьпяхова інтрадукаваныя й пададзеныя ў калекцыі Цэнтральным батанічным садзе НАНБ 9 відаў вязаў:
амэрыканскі (ці белы); іржавы; драбналісты; пёрыстагалінкавы; ільмоўнік (прысадзісты вяз); бераст; вяз Сукачова; гладкі; голы вяз (горная ільма)[8][9].
Гладкі вяз (звычайны вяз)[10]. Дрэва да 30 м выш., з бурай, спачатку гладкай, потым глыбока патрэсканай карой. Парасткі тонкія, сьветла-бурыя, бліскучыя, апушаныя, потым голыя. Пупышкі падоўжана-канічныя, вострыя; луска іх бурая, з цямнейшай аблямоўкай, голыя ці па краі расьнічныя. Хвосьцікі 3–6 см даўжыні. Лісьце зваротна-яйцападобнае ці эліптычнае ў аснове моцна не раўнабокае, так што адзін бок ліста спускаецца значна ніжэй па хвосьціку й мае круглую аснову іншая канчаецца вышэй і мае аснову звужанае, верхавіна лісьця больш-менш завостраная, краі востра-двойчы-зубчатыя з наперад загнутымі зубцамі. Верхняя паверхня лісьця цёмна-зялёная, спачатку шурпатая, потым голая і гладкая ніжняя – больш бледыя, шэра-зялёная, апушаная ці амаль голая з валасінкамі толькі па жылкам і ў кутах паміж імі. Бакавых жылак 8–19 з кожнага боку, што не галінуюцца, і толькі на некаторым лісьці не больш за 1–2 жылак у кожнай палове ліста вільчаста-разгалінаваных. Суквецьці шматкветкавыя. Кветаножкі доўгія тонкія, у некалькі разоў даўжэй за сьпелую крылатку. Калякветнік званочкавы, з 5-8 лопасьцямі. Крылатка 12–16 мм даўжынёй, па краі густа расьнічная, на паверхні голая, з якія заходзяць адзін на другі краямі выманьня; арэшак у цэнтры крылаткі. Квітнее ў красавіку плоданосіць у чэрвені. У шыракалістых і зьмяшаных лясах, асабліва частае ў абалонах рэк.
Пашырэньне па Беларусі. Па ўсёй краіне звычайна.
Бераст (ліставаты ці палявы вяз)[11]. Дрэва, да 30 м вышынёй, часам хмызьняковага ўзросту з цёмна-шэрай карой, якая глыбока патрэсканая.
Парасткі тонкія, жоўта-бурыя голыя ці расьсеяна-пухнатыя з чырвонымі кропкавымі зьнізу па жылках залозкамі. Пупышкі яйцападобныя, тупыя, голыя ці апушаныя, у 4—5 раз карацейшы за хвосьцікі. Хвосьцікі лісьця 0,7—1,5 см даўжынёй. Лісьце больш-менш эліптычныя ці яйцападобныя, на вяршыні паступова ці адцягнута завостраныя, у падставе больш-менш не раўнабокія і сэрцападобныя, па краі востра-двойчы-пілаватыя, са скіраванымі наперад зубцамі, зьверху голыя й гладкія, зьнізу ў кутах паміж жылкамі з бародкамі зь бялёсых валасінак і па жылках з кропкавымі чырвонымі жалезінамі, 3—12 см даўжынёй. і 2—6 см шырынёй; бакавых жылак з кожнага боку 10—16, з іх 1–2
вільчаста-разгалінаваных. Кветкі ў густых пучках на кароткіх кветаножках. Калякветнік 4—6-лопасьцевы, з расьнічнымі часткамі. Крылатка 1,5—2 см даўжыні, зваротна-яйкаватая, са зьбежнымі краямі выманьня і з арэшкам, разьмешчаным у ніжняга краю выманьня. Квітнее ў красавіку. У зьмяшаных і шыракалістых лясах.
Распаўсюджваньне ў Беларусі — у лясах паўднёвых і заходніх частках краіны,
Шурпаты вяз (горны вяз)[12]. Дрэва да 40 м, з гладкай карой. Парасткі тоўстыя, цёмна-бурыя, шурпатыя, цьвёрда валасістыя.
Пупышкі шырока канічныя тупыя, густа апушаныя, трохі карацей прылеглага ліставога хвосьціка. Хвосьцік тоўсты, вельмі кароткі, 1—4 мм даўжынёй, апушаны.
Лісьце эліптычнае ці яйцападобнае, у аснове не раўнабокія скругленыя ці клінаватыя, на верхавіне больш-менш завостраныя й часам на моцных парастках, амаль 3-лопасцевыя па краі зубцы буйныя, двойчы зубчастыя, зьверху цёмна-зялёныя, шурпатыя, зьнізу больш бледныя, па жылках апушаныя часам амаль голыя, да 18—20 см даўжынёй і 10—12 см шырынёй; бакавых жылак з кожнага боку 14—19, зь іх прынамсі па тры вільчаста разгалінаваных. Кветкі ў густых пучках, кветаножкі карацей за крылаткі.
Калякветнік 5- 6-лопасцевай. Крылаткі яйцападобныя, да 3 см даўжынёй і 1,8 см шырынёй, голыя. Арэшак у цэнтры крылаткі. Квітнее ў красавіку.
Распаўсюджваньне ў Беларусі. Ува ўсіх абласьцях краіны часта, асабліва ў паўднёвай часткі. У зьмяшаных і шыракалістых лясах.
Ільмоўнік (прысадзісты вяз)[13]. Хмызьняк ці дрэва да 15 м вышынёй, з голымі, тонкімі, жоўтымі парасткамі. Пупышкі дробныя, каля 1,5 мм даўжынёй, яйцападобныя. Хвосьцікі да 1 см даўжынёй, лісьце эліптычнае ці шырока лянцэтнае, раўнабокае, да асновы звужанае, на верхавіне больш-менш доўга завостранае, па краі часьцей аднойчы, радзей двойчы пілаватыя, са скіраванымі наперад зубцамі, зьверху цёмна-зялёны, голыя і гладкія, зьнізу больш бледныя, усеяныя дробнымі, белымі кропкамі, голыя ці з бародкамі валасінак паміж жылкамі, 3—6 см даўжынёй і 1,5—3 см шыр.; бакавых жылак з кожнага боку 8—15, вільчаста разгалінаваных па 1—3. Кветкі на вельмі кароткіх кветаножках. Калякветнік. 4—5-лопасьцевы, па краі расьнічнымі. Крылаткі эліптычныя, 1,5—2 см даўжынёй, скошаныя ці ясна не раўнабокія; арэшак пасярод крылаткі. Квітнее раней за іншыя віды гэтага роду.
Сустракаецца ў лесапасадках. Распаўсюджваньне ў Беларусі — Менская вобласьць, ваколіцы Менску; Віцебская вобласьць,
ваколіцы Воршы; Магілёўская вобласьць, Жорнаўская лясная дзялянка.
- Ulmus alata Michx.[14]
- Ulmus americana L. — амерыканскі.[15]
- Ulmus bergmanniana C.K. Schneid. — [16]
- Ulmus bergmanniana var. lasiophylla C.K. Schneid. — [17]
- Ulmus canescens Melville. — [18]
- Ulmus castaneifolia Hemsl. — [19]
- Ulmus changii W.C. Cheng. — [20]
- Ulmus changii var. kunmingensis (W.C. Cheng) W.C. Cheng & L.K. Fu — [21]
- Ulmus chenmoui W.C. Cheng. — [22]
- Ulmus crassifolia Nutt. — [23]
- Ulmus davidiana Planch.[24]
- Ulmus davidiana var. japonica (Rehder) Naka — [25]
- Ulmus densa Litv. — бераст густы. — [26]
- Ulmus divaricata C.H. Mull. — [27]
- Ulmus elliptica K. Koch. — вяз эліптычны.[28]
- Ulmus elongata L.K. Fu & C.S. Ding — [29]
- Ulmus gaussenii W.C. Cheng — [30]
- Ulmus glabra Huds. — вяз шурпаты. — [31]
- Ulmus glaucescens Franch. — вяз шурпаты. — [32]
- Ulmus harbinensis S. Q. Nie & G. Q. Huang — [33]
- Ulmus × hollandica Mill.(en) — [34]
- Ulmus ismaelis Todzia & Panero — [35]
- Ulmus laciniata (Trautv.) Mayr. — лопасны.[36]
- Ulmus laevis Pall.(de) Fl. Ross. (Pallas) — [37]
- Ulmus lamellosa C. Wang & S.L. Chang — [38]
- Ulmus lanceifolia Roxb. ex Wall — [39]
- Ulmus macrocarpa Hance. — вяз крупнаплодны.[40]
- Ulmus mexicana (Liebm.) Planch. — [41]
- Ulmus mianzhuensis T.P. Yi & Lin Yang — [42]
- Ulmus microcarpa L.K. Fu — [43]
- Малы вяз Mill.(en)[44]
- Ulmus multinervosa C.H. Mull. — [45]
- Ulmus parvifolia Jacq. — вяз мелкалісты.[46]
- Ulmus prunifolia W.C. Cheng & L.K. Fu — вяз мелкалісты.[47]
- Ulmus pseudopropinqua Wang & Li — вяз мелкалісты.[48]
- Ulmus pumila L. — прысадзісты.[49]
- Ulmus rubra Muhl. — [50]
- Ulmus serotina Sarg. — [51]
- Ulmus szechuanica W. P. Fang — [52]
- Ulmus thomasii Sarg. — [53]
- Ulmus uyematsui Hayata — [54]
- Ulmus villosa Brandis ex Gamble — [55]
- Ulmus wallichiana Planch. — [56]
- ^ 4. Ulmus L — вяз — вяз // Батаніка. Агульная і спэцыяльная = Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. — Менск: Інбелкульт, 1924.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 339.
- ^ Флора БССР. В 5-ти томах / Институт биологии Академии наук Белорусской ССР ; ред. : Н. А. Дорожкин. — Минск: Издательство Академии наук Белорусской ССР, 1949. — Т. 2. — С. 107 (Род 154). — 510 с.
- ^ Caroli Linnæi. Genera plantarum : eorumque characteres naturales secundum numerum, figuram, situm, et proportionem omnium fructificationis partium. — Holmiæ: Impensis Laurentii Salvii, 1754. — С. 106 (№ 281). — 500 с.
- ^ Tournef.(fr). Institutiones rei herbariæ / artist: Claude Aubriet. — Paris: E Typographia Regia, 1700+1703. — С. 601 (№ 372).
- ^ Caroli Linnæi. Species plantarum exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas, cum differentiis specificis, nominibus trivialibus, synonymis selectis, locis natalibus, secundum systema sexuale digestas. — Holmiæ: Impensis Laurentii Salvii, 1753. — Т. II. — С. 1044. — 639(1199) с.
- ^ Кучук С. Н., Мотыль М. М., Снигирев Г. С. Перспективы использования рода Ulmus L. (вяз) в зеленом строительстве Беларуси // «Интродукция, сохранение и использование биологического разнообразия мировой флоры»; Материалы Международной конференции, посвященной 80-летию Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси. (19–22 июня 2012, Минск, Беларусь). В 2 ч.. — Минск: 2012. — Т. Ч. 1. — С. 442—445.
- ^ Бобореко Е. З., Нестерович Н. Д., Орленок Е. И., Чаховский А. А., Шкутко Н.В. Древесные растения Центрального ботанического сада АН БССР. — Мінск: Навука і тэхніка, 1982. — 292 с. — 1050 ас.
- ^ Клыш, А. С. Распространение насаждений вяза Беларуси. // Труды Белорусского государственного технологического университета. Сер. 1, Лесное хозяйство : Вып. 16. — Минск: Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт, 2008. — С. 196, 197. — ISSN 2519-402X.
- ^ A workinglist of all plants species
- ^ Ulmus minor Mill. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus glabra Hudus. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus pumila L. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus alata Michx. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus americana L. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus bergmanniana C.K. Schneid. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus bergmanniana var. lasiophylla C.K. Schneid. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus canescens Melville. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus castaneifolia Hemsl. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus changii W.C. Cheng. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus changii var. kunmingensis (W.C. Cheng) W.C. Cheng & L.K. Fu A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus chenmoui W.C. Cheng. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus crassifolia Nutt. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus davidiana Planch. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus davidiana var. japonica (Rehder) Naka A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus densa Litv. A workinglist of all plants species
- ^ Ulmus divaricata C.H. Mull. A workinglist of all plants species
- ^ Ulmus elliptica K. Koch. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus elongata L.K. Fu & C.S. Ding. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus elongata L.K. Fu & C.S. Ding. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus glabra Huds. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus glaucescens Franch. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus harbinensis S. Q. Nie & G. Q. Huang A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus × hollandica Mill. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus ismaelis Todzia & Panero A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus laciniata (Trautv.) Mayr. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus laevis Pall. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus lamellosa C. Wang & S.L. Chang A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus lanceifolia Roxb. ex Wall A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus macrocarpa Hance. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus mexicana (Liebm.) Planch. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus mianzhuensis T.P. Yi & Lin Yang A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus microcarpa L.K. Fu A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus minor Mill. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus multinervosa C.H. Mull. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus parvifolia Jacq. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus prunifolia W.C. Cheng & L.K. Fu A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus pseudopropinqua Wang & Li A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus pumila L. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus rubra Muhl. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus serotina Sarg. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus szechuanica W. P. Fang A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus thomasii Sarg. A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus uyematsui Hayata A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus villosa Brandis ex Gamble A workinglist of all plants species.
- ^ Ulmus wallichiana Planch. A workinglist of all plants species.
- Вынаеў, Г. У. Бераст. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 286.
- Гелътман, В., Анціпаў, В. ВЯЗ, лём (Ulmus). // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 513. 516.
- Казлоўская, Н. В. Бераст. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1970. — Т. 2. Афіны — Ведрыч. — 640 с. С. 298.
- Вяз. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 339.
- Раслінны свет: тэматычны слоўнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; складальнікі: В. Дз. Астрэйка і інш. ; навуковыя рэдактары: Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. — Менск: Беларуская навука, 2001. — С. 11, 14. — 653 с. — 700 ас. — ISBN 985-08-0457-2
- Caroli Linnæi. Classes Plantarum, seu Systemata plantarum. — Leiden: Conrad Wishoff, 1738. — С. 5, 39, 103, 123, 153, 195. — 656 с.
- Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции / ред. Соколов С. Я. и др.. — М.—Л.: Академия наек СССР, 1951. — Т. 2. Покрытосеменные. — С. 493—523. — 612 с. — 2500 ас.
- Флора БССР. В 5-ти томах / Институт биологии Академии наук Белорусской ССР ; ред. : Н. А. Дорожкин. — Минск: Издательство Академии наук Белорусской ССР, 1949. — Т. 2. — С. 106—112. — 510 с.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Академия наук СССР, 1936. — Т. 5. — С. 360—373. — 762,XXVI с. — 5175 ас.