Вярбовыя | |
![]() Salix alba — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Мальпігіякветныя (Malpighiales) |
Сямейства | Вярбовыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Salicaceae Mirb. | |
Вярбовыя (Salicaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 56 родаў і 1220 відаў[1].
Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы або хмызьнякі. Сьцеблы разгалінаваныя. Лісьце чарговае (супратыўнае або амаль супратыўнае ў Salix purpurea) і разьмешчанае сьпіральна, простае, суцэльнае альбо зубчастае, прылісткі прысутныя ці ня. Кветкі ў суквецьці, звычайна аднаполыя, часам двухполыя; чашалісьцікі прысутныя ці ня; тычачак 1–60(70). Плод — каробачка, ягадападобны або касьцянкападобны. Насеньне шматлікае, вельмі дробнае[2][3][4].
Распаўсюджваньне: амаль ва ўсім сьвеце, пазьбягае пустынных абласьцей[2][3][4].
![]() |
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |