Вярхоўны Суд Эстонскай Рэспублікі

Вярхоўны Суд Эстонскай Рэспублікі (іншая назва — Дзяржаўны Суд Эстонскай Рэспублікі, па-эстонску: Riigikohus) — найвышэйшая судовая інстанцыя ў Эстонскай Рэспубліцы, якая пераглядае судовыя пастановы ў касацыйным парадку, а таксама выконвае канстытуцыйны нагляд.

21 кастрычніка 1919 году Ўстаноўчы сход Эстоніі прыняў закон аб Дзяржаўным судзе. Яго першае пасяджэньне адбылося 14 студзеня 1920 году ў Тарту. У 1935 годзе Дзяржаўны суд пераехаў з Тарту ў Талін. Пасьля ўсталяваньня савецкай улады і стварэньня Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі летам 1940 году Дзяржаўны суд быў адменены.

У Эстонскай ССР дзейнічаў Вярхоўны суд ЭССР, які выбіраўся Вярхоўным Саветам Эстонскай ССР тэрмінам на 5 гадоў.

27 траўня 1993 году ізноў створаны Вярхоўны суд Эстонскай Рэспублікі правёў сваё першае пасяджэньне.

Вярхоўны суд складаецца з 19 судзьдзяў (разам са старшынём суду). Судзі абіраюцца на пасаду эстонскім парлямэнтам па прапанове Старшыні (галоўнага судзьдзі) Вярхоўнага суду. Старшыня Вярхоўнага суду таксама абіраецца парлямэнтам па прапанове Прэзідэнта Эстоніі. Тэрмін яго знаходжаньня на пасадзе — дзевяць гадоў. Судзьдзямі Вярхоўнага суду могуць стаць асобы не старэйшыя за 67 гадоў, пасада займаецца пажыцьцёва. У сваёй дзейнасьці судзі маюць поўную незалежнасьць і падпарадкоўваюцца толькі закону.

Старшыні (галоўныя судзьдзі)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Карэль Партс (1919—1940)
  • Райт Марусьце (1992—1998)
  • Уна Лёхмус (1998—2004)
  • Мярт Раск (2004—2013)
  • Прыіт Пікамае (з 2013 году)
  • Касацыйныя калегіі
  • Судовая калегія канстытуцыйнага нагляду
  • Адмысловая калегія (ad hoc)
  • Пленум Вярхоўнага суду

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]