Вівэра | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eucaryota) |
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Коткападобныя (Feliformia) |
Сямейства | Вівэравыя (Viverridae) |
Падсямейства | Viverrinae |
Род | Вівэра |
Бінамінальная намэнклятура | |
Viverra Linnaeus, 1758 | |
Вівэра (Viverra) — род драпежных жывёлаў зь сямейства вівэравых.
Даўжыня цела складае 59–95 см, даўжыня хваста — 30–48 см, маса — 5–11 кг. Гэта плямістыя жывёлы з завостранымі галовамі і адносна доўгімі нагамі. Падоўжаныя валасы ў верхняй частцы сьпіны ўтварае сьпінны грэбень. Сьпінны грэбень і ногі чорныя.
Усе віды засяляюць паўднёва-ўсходнюю Азію. Жывуць у розных месцах: лясы, хмызьнякі і лугі; таксама часта сустракаюцца ў бліжэйшых гарадах і вёсках.
Вядзе адзіночны і начны вобраз жыцьця. Здабыча: дробныя сысуны, птушкі, зьмеі, бясхвостыя, вусякі, рыбы і крабы; часам яны таксама спажываюць плады і карані.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |