Вівіен Лі | |
па-ангельску: Vivien Leigh | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Вівіян Мэры Гартлі |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 лістапада 1913[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 ліпеня 1967[1][4][5][…] (53 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаакторка, тэатральная акторка, акторка |
Бацька | Эрнэст Гартлі[d][5] |
Дзеці | Сюзана Фарынгтан[d][5] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000046 |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Подпіс | ![]() |
Вівіен Лі (па-ангельску: Vivien Leigh; сапр. Вівіян Мэры Гартлі, анг. Vivian Mary Hartley; 5 лістапада 1913, Дарджылінг, Індыя — 8 ліпеня 1967, Лёндан, Вялікабрытанія) — ангельская акторка тэатру й кіно. Ляўрэатка прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю (1939, 1951).
Навучалася ў Парыжы й Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва ў Лёндане. У 1935 годзе дэбютавала ў лёнданскім тэатры «К’ю». Выступала ў «Олд Вік» і іншых тэатрах Лёндана. Сярод роляў: Тытанія, Віёла, лэдзі Макбэт, Лавінія («Сон у летнюю ноч», «Дванаццатая ноч», «Макбэт», «Тытус Андронік» Ўільяма Шэксьпіра), Джэніфэр Д’юбэда («Дылема доктара» Бэрнарда Шоў), Сабіна («На валаску ад гібелі» Т. Ўайлдэра), Антыгона («Антыгона» Ж. Ануя) і іншыя. З 1934 году здымалася ў кіно. Найлепшыя ролі: Скарлет О’Гара («Зьнесеныя ветрам», 1939, прэмія «Оскар»), Майра («Мост Ватэрлёо», 1940), лэдзі Гамільтан ("Лэдзі Гамільтан, 1941), Ганна («Ганна Карэніна», 1948), Бланш Дзюбуа ("Трамвай «Жаданьне», 1951, прэмія «Оскар»), Мэры Трэдўэл («Карабель дурняў», 1964). Стварала складаныя, супярэчлівыя характары, якія раскрываліся ў драматычных сутыкненьнях з жорсткай рэчаіснасьцю.