Вігіліюс (папа рымскі)

Вігіліюс
Vigilius
Вігіліюс, Папа Рымскі
Вігіліюс, Папа Рымскі
Пачатак папства31 сакавіка 537
Канец папства7 чэрвеня 555
ПапярэднікСыльвэрыюс
НаступнікПэлягіюс I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 7 чэрвеня 555[1]
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Бацькі John[d]
Заняткідыплямат, каталіцкі сьвятар, аўтар

Вігіліюс (па-лацінску: Vigilius); ? — 7 чэрвеня 555], 59-ы Папа Рымскі (537—555).

Пасьля сьмерці Агапіта Юстыніян паслаў у Рым свайго кандыдата на папскі прастол, асабістага сябра й сакратара Агапіта. У гэты час у Італіі адбывалася вайна між Бізантыяй і Остгоцкім каралеўствам, і стаўленік Бізантыі ня быў даспадобы каралю Тэадагаду, таму яшчэ да прыезду Вігіліюса Папам быў прызначаны Сыльвэрыюс. Пасьля аблогі й заняцьця Рыму бізантыйскімі войскамі й новай аблогі Рыму остгоцкім каралём Вітыгесам Сыльвэрыюс быў скінуты, і генэрал Велізарый прызначыў на папскі прастол Вігіліюса.

Пасьля заняцьця Рыму войскамі остгоцкага караля Тоцілы (546 г.) Вігіліюс мусіў уцякаць з Рыма на Сыцылію, потым 10 гадоў жыў у Канстантынопалі, там ухваліў шэраг мераў на карысьць монафізітаў, якіх да таго папскі Рым лічыў ератыкамі. Потым Вігіліюс зьмяніў пазыцыю, выступіў супраць монафізіцтва. За гэта быў выкрэсьлены Юстыніянам з «дыптыху» (сьпісу асобаў, дастойных асаблівай павагі царквы). Двойчы каяўся перад Юстыніянам, атрымаў ад таго дазвол вярнуцца ў Рым, але ў дарозе памёр.

  1. ^ Vigilius // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Louise Ropes Loomis, The Book of Popes (Liber Pontificalis). Merchantville, NJ: Evolution Publishing. ISBN 1-889758-86-8 (Рэпрынт выданьня 1916 г., пераклад на ангельскую мову з заўвагамі й ілюстрацыямі).