«Віз Эйр» | |
анг. «Wizz Air» | |
![]() | |
![]() | |
Тып | прыватная кампанія |
---|---|
Лістынг на біржы | Лёнданская фондавая біржа |
Дэвіз | Now we can all fly. |
Заснаваная | верасень 2003 |
Уласьнікі | Indigo Partners[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Будапэшт, Вугоршчына |
Ключавыя фігуры | Ёжэф Варадзі |
Галіна | авіяперавозкі |
Абарачэньне | 1571,2 млн эўра (2017)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | 246,7 млн эўра (2017)[2] |
Чысты прыбытак | 246 млн эўра (2017)[2] |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | Wizz Air Holdings[d] |
Даччыныя кампаніі | Wizz Air Bulgaria[d], Wizz Air Ukraine[d], Wizz Air Hungary[d], Wizz Air Abu Dhabi[d], Wizz Air Malta[d] і Wizz Air UK[d] |
«Віз Эйр»[4] — вугорская[5] бюджэтная авіякампанія з галаўным офісам ў Будапэшце. Авіякампанія абслугоўвае мноства гарадоў па ўсёй Эўропе і на Блізкім Усходзе. Кампанія налічвае самы вялікі авіяфлёт сярод вугорскіх авіякампаніяў. На цяперашні час зьдзясьняе пералёты ў 42 краіны сьвету[6]. Акцыі матчынай кампаніі «Wizz Air Holdings Plc» абарачаюцца на Лёнданскай фондавай біржы.
Авіякампанія была створана ў верасьні 2003 году. Галоўным інвэстарам стала амэрыканская прыватная кампанія «Indigo Partners», якая спэцыялізуецца на інвэстыцыях у транспарт. Першы рэйс быў зьдзесьнены 19 траўня 2004 году з Катавіцаў, праз 19 дзён пасьля таго, як Польшча і Вугоршчына ўвайшлі ў Эўрапейскі зьвяз і агульны эўрапейскі рынак авіяцыі. Авіякампанія перавезла 250 тысячаў пасажыраў за першыя тры з паловай месяцы сваёй працы і амаль 1,4 млн пасажыраў за першы год працы.
У 2008 годзе авіяперавозчык пачаў зьдзясьняць пералёты паміж Катавіцамі і аэрапортам Лёндан—Гатўік[7]. У студзені 2008 году пачаліся рэгулярныя рэйсы з Гданьска ў Гётэборг, Борнмут і Ковэнтры. Улетку 2008 году «Wizz Air» аднавіў летнія сэзонныя паслугі з Катавіцаў і Будапэшту да гішпанскай Жыроны, а таксама новы штотыднёвы пералёт у Жырону з Гданьска. У 2008 годзе авіякампанія перавезла 5,9 млн пасажыраў. 25 лютага 2015 году «Wizz Air» упершыню выйшла на Лёнданскую фондавую біржу[8]. Да канца 2012 году «Wizz Air» перавез 50 млн пасажыраў.
У лістападзе 2017 году «Wizz Air» абвесьціў, што яны плянуюць зарэгістраваць брытанскую даччыную кампанію «Wizz Air UK». Базавым аэрапортам павінен стаць аэрапорт Лёндан—Лутан, скарыстаўшыся слотамі, набытых у кампаніі «Monarch Airlines»[9].
На кастрычнік 2017 году «Wizz Air» зьдзясьняе на самалётах Airbus. У складзе паветранага флёту налічваецца 91 самалёт.