Віктар Касэнка | |
па-ўкраінску: Косенко Віктор Степанович | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 23 лістапада 1896 |
---|---|
Месца нараджэньня | Варшава, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 3 кастрычніка 1938 |
Месца сьмерці | Кіеў, УССР, СССР |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Расейская імпэрыя, Украінская Народная Рэспубліка, СССР |
Месца вучобы | |
Прафэсія | Кампазітар, піяніст, настаўнік |
Месца працы | |
Жанры | клясычная музыка, waltz[d], прэлюдыя[d], накцюрн[d] і мазурка |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Узнагароды | |
Віктар Сьцяпанавіч Касэнка (па-ўкраінску: Віктор Степанович Косенко) — украінскі піяніст, кампазытар ды настаўнік. Майстар лірыкі. Музыка Віктара Касэнкі паядноўвае пастрамантычную стылістыку з інтанацыямі славянскіх народных песьняў ды заходнеэўрапейскімі ўплывамі. Ён напісаў звыш за 100 твораў для фартэпіяна, ў тым ліку шматлікія мазуркі, нактюрны, вальсы, прэдюдыі ды санаты. Таксама вялікую папулярнасьць мае ягоная саната для віяланчэлі ды фартэпіяна. Жыцьцё Выктара Касэнкі збольшага павязанае з такімі гарадамі як Варшава, Жытомір ды Кіеў.
Віктар Касэнка нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і вайскоўца Сьцяпана Сямёнавіча Касэнкі, родам з Херсоншчыны[1]. Маці — Леапольда Ёсіфаўна. Ў сям’і было чацьвера дзяцей, з якіх Віктар быў найменшым. Калі Віктару споўнілася два гады сям’я пераехала ў Варшаву. Тут ён атрымаў першыя музычныя ўражваньні. Ягоны бацька сьпяваў а маці добра грала на фартэпіяна. Браты Аляксандар ды Сямён таксама сьпявалі а сястра Марыя навучалася ў Кансерваторыі па класе фартэпіяна. Бацька вельмі любіў украінскія народныя песьні, да яго часта прыходзілі сябры і сяброўкі, сьпявалі ў хоры. Таксама вучылі арыі з опер, вучылі асобныя сцэны. Маці Віктара часам займалася апрацоўкай старажытнай музыкі. Спачатку Віктар пачаў вучыцца фартэпіяна самастойна, падбіраў мелодыі на слых, спрабаваў імправізаваць. Пасьля стаў прыватна браць заняткі цягам двух гадоў ў прафесара Юдыцкага а пасьля ў прафесара Міхалоўскага. Паралельна ён вучыўся ў Варшаўскай гімназіі, а ў 1907 – 1914 гадах — ў Кадэцкім корпусе. Ён ахвотна наведваў музычныя заняткі, сьпяваў ў хоры, арганізаваў дзіцячы аркестр народных інструментаў. Пасьля сканчэньня Кадэцкага корпусу ён рыхтаваўся вучыцца ў Варшаўскай кансерваторыі, але ў сувязі з пачаткам першай сусьветнай вайны ён паехаў ў Пяцярбург і паступіў ў Кансерваторыю там. У Пецярбургскай Кансерваторыі яго залічылі да двух факультэтаў: фартэпіяна (ў клясу І. Міклашэўскай) і тэарэтыка-кампазытарскі (кляса М. Сакалова). Інструмэнтоўку ён вывучае ў М. Штайнбэрга а дырыжорскую практыку — ў М. Чарапніна, заняткі па кампазыцыі бярэ ў Аляксандра Глазунова. Навучаньне ў Кансерваторыі Касэнка паядноўваў з працай канцэртмейстарам ў Марыінскім тэатры[2]. Менавіта ў гэты перыяд зьяўляюцца першыя ягоныя вакальныя творы.
Ў Жытоміры ў гонар Касэнкі названы фахавы каледж[3]. Таксама ў Кіеве[4] і Жытоміры[5] ёсьць вуліцы названыя ў гонар музыкі. Імя Віктара Касэнкі мае так сама кіеўская дзіцячая музычная школа №3[6].