Віктар Франц Гэс | |
па-нямецку: Victor Franz Hess | |
Дата нараджэньня | 24 чэрвеня 1883[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | замак Вальдштайн, Аўстра-Вугоршчына |
Дата сьмерці | 17 сьнежня 1964[4][1][2][…] (81 год) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, прафэсар, дасьледнік |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | |
Вядомы як | аўтар экспэрымэнта па пошуку касьмічнага выпраменьваньня |
Сябра ў | Папская акадэмія навук[d][5], Аўстрыйская акадэмія навук[d] і Амерыканскае фізічнае таварыства[d][6] |
Узнагароды | |
Віктар Франц Гэс (па-нямецку: Victor Franz Hess; 24 чэрвеня 1883, замак Вальдштайн, Аўстра-Вугоршчына — 17 сьнежня 1964, Нью-Ёрк, ЗША) — аўстрыйскі фізык-экспэрымэнтатар, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1936 разам з Карлам Давідам Андэрсанам), за За адкрыцьцё касьмічнага выпраменьваньня.
Нарадзіўся ў сям’і каралеўскага лясьніка Вінцэнца Гэса (па-нямецку: Vinzenz Heß, памёр у 1917 годзе ва ўзросьце 74 гадоў)[7]. Вучыўся ў Грацкім ўнівэрсытэце, скончыў яго ў 1906 годзе, артымаў ступень доктара філязофіі[8]. Ад 1910 да 1920 году выкладаў ды займаўся дасьледаваньнямі ва Венскім ўнівэрсытэце. Ад 1920 да 1931 працаваў у Грацкім ўнівэрсытэце[8]. Ад 1925 году прафэсар. У 1938 годзе зьехаў у ЗША, каб пазьбегнуць перасьледу з боку нацыстаў. Ад 1938 да 1956 г. прафэсар Фордгэмскага ўнівэрсытэту (ЗША)[9].
Ад 1911 году да 1913 году дасьледаваў існаваньне касьмічных прамянёў — плыняў пратонаў, якія ўтвараюцца па-за межамі Зямлі і могуць дасягаць яе паверхні. Ён лётаў на паветраным шары на вышыні да 5 км, правяраючы хуткасьць разраду электраскопу. Паводле папярэдніх уяўленьняў, хуткасьць разраду электраскопу павінная была памяншацца пры аддаленьні ад паверхні Зямлі, але яна павялічвалася. Пэўны час навукоўцы не маглі растлумачыць гэтую зьяву.
Віктар Франц Гэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |