Вікторыя Азаранка | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Пражывае ў | Монтэ-Карлё, Манака |
Нарадзілася |
31 ліпеня 1989 (35 гадоў) Менск, Беларуская ССР, СССР |
Рост | 183 см |
Вага | 66 кг |
Пачатак кар’еры | 2003 |
Працоўная рука | правая, бэк-гэнд абодвума |
Прызавыя грошы | $26 068 236 |
Адзіночны разрад | |
Матчаў | 446–164 |
Тытулаў | 19 WTA, 1 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (30 студзеня 2012) |
Турніры Вялікага шлему | |
Аўстралія | пераможца (2012)[1] |
Францыя | паўфінал (2013) |
Ўімбэлдан | паўфінал (2011, 2012) |
ЗША | фінал (2012, 2013) |
Асноўныя турніры | |
WTA | фінал (2011) |
Алімпіяда | бронза (2012) |
Парны разрад | |
Матчаў | 136–51 |
Тытулаў | 6 WTA, 3 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 7 (7 ліпеня 2008) |
Турніры Вялікага шлему ў пары | |
Аўстралія | фінал (2007) |
Францыя | пераможца (2008) |
Ўімбэлдан | чвэрцьфінал (2008) |
ЗША | пераможца (2007) |
Вікторыя Азаранка ў Вікісховішчы |
Вікто́рыя Фёдараўна Аза́ранка (нарадзілася 31 ліпеня 1989 году, Менск, цяпер Беларусь) — беларуская тэнісістка. Жыве і трэніруецца ў Монтэ-Карлё (Манака). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010)[2].
У 1996 г. пачала займацца тэнісам у 7 гадоў. У кастрычніку 2004 г. збройнае прадпрыемства «Белтэхэкспарт» Уладзімера Пефціева аплаціла пераезд Вікторыі Азаранкі і Вольгі Гаварцовай у Марбэльлю (аўтаномная супольнасьць Андалюзія, Гішпанія) для заняткаў у мясцовай тэніснай акадэміі. Падрыхтоўкай Вікторыі заняўся нямецкі трэнэр, які раней працаваў са Штэфі Граф. У 2009 г. за кошт расейскага хакеіста Мікалая Хабібуліна(ru) пераехала ў Скотсдэйл (штат Арызона, ЗША) для заняткаў з трэнэрам Сэмам С’юмікам, які дагэтуль рыхтаваў расейскую тэнісістку Веру Званарову(ru)[3].
Пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША (2005) у юніёрскім разрадзе. Пераможца юніёрскага (да 18 гадоў) Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў 2005 годзе ў адзіночным і парным разрадах. У парным разрадзе сярод юніёрак Вікторыя Азаранка таксама перамагла ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі ў 2005 годзе (разам з вугоркай Агнэш Савай), і на Ўімбэлдане ў 2004 годзе (разам зь беларускай Вольгай Гаварцовай). На 2005 год у юніёрскім разрадзе Вікторыя Азаранка мела шэсьць тытулаў у адзіночцы (і яшчэ дзесяць у парным разрадзе), зьяўлялася чэмпіёнкай Эўропы ў парным разрадзе сярод 14-гадовых і пераможцай каманднага Кубку Эўропы да 14 і 16 гадоў. У 2005 годзе стала чэмпіёнкай сьвету сярод юніёрак па вэрсіі Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі (ITF).
Першы нумар юніёрскага рэйтынгу (2005).
Пераможца турніраў WTA Tour у адзіночным выступе: