Вікікнігі Wikibooks | |
Слоган | Think free. Learn free. |
---|---|
Тып | праект Вікімэдыі, сайт МэдыяВікі[d] і плятформа карыстальніцкага зьместу[d] |
Даступныя мовы | шматмоўны |
Уладальнік | Фундацыя Вікімэдыя |
Аўтар | грамада Вікімэдыі |
Пачатак працы | 10 ліпеня 2003 |
Камэрцыйны? | Не |
Рэгістрацыя | апцыянальна |
Рэйтынг Alexa | 2306 |
Ліцэнзія | CC BY-SA 3.0[d] |
wikibooks.org |
Вікікнігі (па-ангельску: Wikibooks) — ўэб-сайт для калектыўнага напісаньня вучэбнай літаратуры, які працуе па тэхналёгіі «вікі» на прынцыпах вольнай інфармацыі: кожны можа стварыць і зьмяніць любую старонку любога падручніка, і кожны можа бясплатна чытаць, капіяваць, выдаваць і зьмяняць яго зьмесьціва.
«Вікікнігай», з малой літары, таксама завуць набор старонак на дадзеным сайце, прысьвечаных аднаму прадмету (так, вікікніга — падручнік, напісаны ў асяродзьдзі вікі).
Пасьля нараджэньня і росквіту Вікіпэдыі, супольнасьць яе ўдзельнікаў вырашыла стварыць аналягічны сайт для напісаньня падручнікаў. Сайт Вікікніга быў створаны фундацыяй «Вікімэдыя» 10 ліпеня 2003 года.
Сярод моўных разьдзелаў Вікікнігі, падобна Вікіпэдыі, па колькасьці вучэбных матэрыялаў лідыруе ангельскі.
Вікікнігі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў