Вікіпэдыя:Праект:ГБАМ

рэдагаваць ГБАМ


Эмблема
Эмблема
Скарачэньне:
ВП:ГБАМ

«Галерэ́і, бібліятэ́кі, архі́вы і музэ́і» («ГБАМ») — вікіпраект, што падтрымлівае адпаведныя ўстановы культуры, каб стварыць для грамадзкасьці зьмест у адкрытым доступе і вольным карыстаньні. Адмыслоўцы ГБАМ заахвочваюцца садзейнічаць Вікіпэдыі і іншым праектам «Вікімэдыі». Вікіпэдыя можа аблегчыць уплыў ГБАМ.

  • Задача — захаваньне спадчыны і гісторыі.
  • «Вікімэдыя» — добравыпрабаваная пляцоўка аблічбаваньня з усталяванымі лепшымі практыкамі і велізарнай анлайн-аўдыторыяй.
  • Інавацыйныя супольніцтвы зь «Вікімэдыяй» могуць пераўтварыцца ў вядомасьць для ГБАМ.
  • Вікісупольнасьць — таварыскі некамэрцыйны рух.

ГБАМ служаць коранем нашых правяральных зьвестак. Спачатныя кнігі і рукапісы забясьпечваюць нас цытатамі, якія нам патрабуюцца. Нашыя ілюстрацыі маюць улучаць зьвесткі пра месцазнаходжаньне спачатнага матэрыялу. Ілюстрацыя праўдзіва паказвае, што было там спачатку, калі мы можам бачыць арыгінал і ведаем тлумачэньне да яе. Мы можам зьмяняць матэрыял, калі выкарыстоўваем спачатны матэрыял, атрыманы ад нашых таварыскіх ГБАМ. Гэта адна са свабодаў, на якіх мы настойваем. Аднак мы забясьпечваем патрэбную нашым ілюстрацыям доказнасьць як шляхам утрыманьня спачатнага матэрыялу, гэтак і шляхам адсылкі на і ад яго заўжды да ГБАМ.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць крыніцу]
рэдагаваць Спрыяньне
  • Вікіпэдыя. Можна стварыць або палепшыць артыкулы і падаць крыніцы, каб садзейнічаць дапісчыкам артыкулаў і дапамагчы ў дасьледаваньні. Часта ўстановы могуць дапамагчы запоўніць прагалы па ключавых прадметах, важных для ГБАМ або малаасьветленых.
  • Вікісховішча. ГБАМ можа садзейнічаць выявамі, відэа і мэтазьвесткамі ды апісаньнямі мэдыя.
  • Вікікрыніцы. ГБАМ можа падаць рукапісы для сканаваньня і запампоўкі, а таксама для дапамогі ў перазапісе.
  • Вікізьвесткі. Дапамагаюць дзяліцца ключавымі структураванымі зьвесткамі і дадзенымі між вікіпраектамі, а таксама атаясамліваць гэтыя складнікі зьвестак зь ідэнтыфікатарам і запісамі ва ўсёй экасыстэме адкрытых зьвестак. Установы могуць спалучаць Вікізьвесткі зь існымі праектамі мэтазьвестак і дарыць адкрыта-ліцэнзійныя зьвесткі Вікізьвесткам, што ўмацоўвае супольны запіс.
рэдагаваць Супраца

Праекты Вікісупольнасьці, што падзяляе задачы пашырэньня ведаў у сьвеце, прапануюць магутную пляцоўку для ахопу шырокай грамадзкасьці зьместам, ведамі і ўменьнем наконт збораў культурнай спадчыны. Вікіпраекты маюць магутны ўплыў, бо:

  • атрымліваюць звыш 16 млрд праглядаў штомесяц з усяго сьвету;
  • шыроказаўважныя для разнастайных аўдыторыяў:
    • праз асноўныя пошукі ў Гугле і іншых пошукавіках;
    • укаранёныя ў сацыяльных сетках і навучальных бачынах;
    • ахопліваюць розныя віды вучняў: ад выпадковых да навучэнцаў, а таксама ад знаўцаў і дзяржаўных службоўцаў да аматараў;
  • зьвязваюць зборы ўстановаў зь іншымі відамі ведаў.

Галерэі, бібліятэкі, архівы і музэі (ГБАМ) працуюць зь вікіпраектамі, каб забясьпечыць прадстаўленьне гэтымі спалучанымі пляцоўкамі найлепшых зьвестак пра свае галіны уменьняў, спрыяньне прызначэньню сваіх арганізацыяў і ўдасканаленьне доступу да сваіх ведаў і збораў. Вікіпраект «ГБАМ» мае схільнасьць пачынацца з пастаноўкі адной зь дзьвюх задачаў: 1) пашырэньне лічбавых збораў, 2) пашырэньне ведаў.

рэдагаваць Удзельніцы і ўдзельнікі

Удзельніцы і ўдзельнікі вікіпраекту «ГБАМ»:


рэдагаваць Лічбавы збор

Найбольш распаўсюджаная супраца ГБАМ зь Вікісупольнасьцю — гэта супольніцтва зь мясцовай Вікісупольнасьцю, каб стварыць і пашырыць лічбавы збор. Пашыраныя празь вікіпраекты мультымэдыя тлумачаць найбольш прагляданыя крыніцы зьвестак у Сеціве і забясьпечваюць прагляд і выкарыстаньне Вашага збору па ўсім сьвеце.

Часта яны ўлучаюць масавыя запампоўкі ў Вікісховішча. Супраца вагаецца ад запамповак жмені відэазапісаў па матэматыцы або выяваў з вэтэрынарных збораў унівэрсытэцкіх музэяў да вялізных унёскаў адкрытага зьместу ад нацыянальнага музэю або бібліятэкі. Кожная зь іх дае магчымасьць мясцовым зборам на прадстаўленьне і выкарыстаньне ўдзельнікамі па ўсім сьвеце, што ажыцьцяўляе прызначэньне ўстановы ў пашырэньні збораў. Часам сусьветная грамадзкасьць праглядацьме збор вэтэрынарнай анатоміі з унівэрсытэту звыш мільёна разоў штомесяц.

Іншымі спосабамі пашырыць лічбавыя мэдыязборы служаць: іх перапісваньне ў Вікікрыніцах або стварэньне новых запісаў ці здымкаў жывых звычаяў, або ўкладаньне зьвестак аб прадметах у сувязі зь Вікізьвесткамі. Кожны з гэтых праектаў можа садзейнічаць працы ўстановы: узбагаціць, пашырыць або зрабіць больш даступнымі прадметы ў зборы.

рэдагаваць Пашырэньне ведаў

Вікіпраекты прапануюць моцныя пляцоўкі для пашырэньня ведаў усіх відаў сярод шырокай грамадзкасьці ад паляпшэньня асьвятленьня важных для установаў прадметаў да стварэньня грамадзкага ўсьведамленьня недапрадстаўленых супольнасьцяў або галінаў ведаў і магутнай нагляднасьці зьвязаных адкрытых зьвестак наконт уменьняў установы.

ГБАМ працуюць зь мясцовай Вікісупольнасьцю, каб распрацаваць найлепшыя тактыкі для ўвасабленьня іх прызначэньняў. Гэта ўлучае мерапрыемствы рэдагаваньня і ўзгадненьне анлайн-кампаніяў рэдагаваньня, залучэньне зьвестак у Вікізьвесткі і высьвятленьне спосабу найлепшага ўкараненьня зьместу «Вікімэдыі» ў вэб-бачыны і выставы ўстановы. Вікісупольнасьці супрацоўнічаюць з арганізацыямі ўсіх відаў ад малых краязнаўчых арганізацыяў і грамадзкіх бібліятэк да некаторых з найбольшых у сьвеце ўстановаў, такіх як нацыянальныя архівы і бібліятэкі. Прыцягненьне пэрсаналу ГБАМ да пашырэньня іх ведаў па сьвеце дапамагае забясьпечыць тое, каб грамадзкасьць і дасьледчыкі адшуквалі веды ўстановаў, калі маюць у іх патрэбу.

рэдагаваць Дапаможныя сродкі