Гэтая старонка — частка правілаў Вікіпэдыі. Пададзеным тут нормам мусяць падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваньнем упэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, сьпярша абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Скарачэньне: ВП:УАВ |
---|
Вікіпэдыя — праект стварэньня энцыкляпэдыі, а не супольнасьць клюбаў паводле інтарэсаў. Удзельнікі праекту — сябры аўтарскага калектыву, таму хацелася б, каб асабістыя дачыненьні паміж імі не заміналі працы над супольным праектам. Абмеркаваньні ў Вікіпэдыі — нават асабістыя абмеркаваньні ўдзельнікаў — мусяць мець адзіную мэту: паляпшэньне энцыкляпэдычных артыкулаў. Таму ўсякі пераход на асобу супярэчыць самому духу Вікіпэдыі. Удзельнікі могуць не падабацца адзін аднаму, выклікаць адзін у аднаго непрыязнасьць, але гэтыя эмоцыі ня мусяць ніяк адбівацца на старонках Вікіпэдыі.
Кожны ўдзельнік пры магчымасьці мае дапамагаць стварэньню і падтрыманьню спрыяльнага псыхалягічнага клімату ў супольнасьці Вікіпэдыі. Асабістыя напады на ўсякага з удзельнікаў, незалежна ад яго паводзінаў у мінулым, супярэчаць духу супольнасьці.
Помніце, што кожны карыстальнік інтэрнэту мае доступ да палемікі, якая вядзецца на старонках абмеркаваньняў Вікіпэдыі. Паводзіны кожнага ўдзельніка ў час працы над праектам уплываюць на аўтарытэт Вікіпэдыі ў цэлым. Будзьце зычлівымі, а таксама заўсёды захоўвайце спакой і годнасьць(En). Пазьбягайце абразьлівых рэплік у апісаньнях выпраўленьняў артыкулаў.
Скарачэньні: ВП:АБРАЗА ВП:АБРАЗЫ |
---|
Пры гэтым ня мае значэньня, ці робіцца абраза ў беспасярэдніх зносінах з удзельнікам або ў іншай сытуацыі.
Удзельніку, які лічыць, што яго абразілі, рэкамэндуецца зьвярнуцца да апанэнта, высьветліць, ці была гэтая абраза наўмыснай, і папрасіць яго выбачыцца. У выпадку, калі факт нанесенай абразы не выклікае сумневу або калі апанэнт не адказвае на звароты, то ўдзельнік мае права зьвярнуцца да хоць-якога незацікаўленага адміністратара, які, пераканаўшыся, што абраза сапраўды мела месца, выносіць папярэджаньне аб недапушчальнасьці такіх дзеяньняў.
Рэплікі ўва ўсякім абмеркаваньні, якія цалкам складаюцца з асабістых абразаў, можа выдаліць кожны ўдзельнік. Пры гэтым можна пакінуць замест тэксту пазнаку: Абраза. Выдалена — выглядае вось так: (абраза выдаленая)
Скарачэньні: ВП:ПАГРОЗА ВП:ПАГРОЗЫ |
---|
Ніколі не пагражайце іншым удзельнікам
Удзельнік, які дазваляе такія пагрозы, можа неадкладна атрымаць блякаваньне, на працяглы тэрмін або назаўсёды, без папярэджаньня і папярэдняга абмеркаваньня.
Скарачэньне: ВП:ПАДРОБКА |
---|
Значнымі парушэньнямі ў Вікіпэдыі таксама лічацца падробка і фальсыфікацыя, а менавіта: