Вілі Орбан

Вілі Орбан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лістапада 1992(1992-11-03)[1][2] (32 гады)
Рост 185 см
Пазыцыя цэнтральны абаронца, абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб РБ Ляйпцыг
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2015
2015—
Кайзэрсьляўтэрн
РБ Ляйпцыг
70 (7)
234 (22)
Зборныя
2018— Вугоршчына 50 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 жніўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 верасьня 2024.

Вільмаш Орбан (па-вугорску: Vilmos Orbán; нар. 3 лістапада 1992 году) — вугорскі футбаліст, абаронца нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Вугоршчыны. Орбан нарадзіўся і гадаваўся ў Нямеччыне ў сям’і вугорца і полькі. Менавіта праз бацьку футбаліст атрымаў магчымасьць выступаць за зборную Вугоршчыны.

Орбан далучыўся да акадэміі «Кайзэрсьляўтэрну» ў чатыры гады і дайшоў з клюбам да прафэсійнага статусу. У сэзоне 2011—2012 гадоў футбаліст знаходзіўся ў табары другой каманды «Кайзэрсьляўтэрну», аднак у хуткім часе прасунуўся ў асноўную каманду. Орбан дэбютаваў у складзе першай дружыны ў матчы супраць мюнхэнскай «Баварыі» 27 жніўня 2011 году[3]. Але ў наступным гулец атрымаў траўму, празь якую ён быў вымушаны прапусьціць цэлы месяц[4]. Не зважаючы на гэта, Орбан падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам, паводле якога ён быў зьвязаны з клюбам да 2014 году[5]. Па вылеце клюбу ў Бундэсьлігу 2 гулец стаў часьцей прыцягвацца да матчаў клюбу. Свой першы гол Обран забіў у пераможным матчы (3:1) супраць «Яна Рэгенсбурга» 12 траўня 2013 году[6]. Орбан таксама браў удзел у матчах плэй-оф на вяртаньне ў Бундэсьлігу, але клюб трываў паразу ад «Гофэнгайму» паводле сукупнасьці абодвух матчаў зь лікам 5:2[7]. 26 ліпеня 2013 году вугорац склаў новую дамову з клюбам, падоўжыўшы знаходжаньне ў клюбе да 2016 году. Затым Орбан упершыню быў капітанам дружыны 12 жніўня 2013 году ў матчы супраць «Грэйтэр Фюрту», дзе Орбанава каманда трывала паразу зь лікам 2:1[8]. У сэзоне 2014—2015 гадоў Орбан працягваў займаць месца ў асноўным складзе клюбу, выконваючы абавязкі цэнтральнага абаронцы[9]. Па сыходзе Срджана Лакіча, Орбан быў абраны капітанам клюбу і стаў сапраўдным улюбёнцам заўзятараў клюбам.

Аднак, у траўні 2015 году Орбан далучыўся да лігавых супернікаў клюбу «РБ Ляйпцыг»[10]. Паводле зьвестак, пераход у свой табар каштаваў новаму клюбу 2,5 мільёны эўра. Орбан дэбютаваў у складзе «РБ Ляйпцыг» у стартавай гульні сэзону, якая скончылася перамогай прадстаўнікоў Ляйпцыгу 1:0 над «Франкфуртам»[11]. Вугорац хутка зарэкамендаваў сябе і атрымаў трывалае месца ў сьпісе стартавых адзінаццаці футбалістаў, гуляючы на пазыцыі цэнтральнага абаронцы[12]. Паводле вынікаў сэзону клюб дамогся падвышэньня да Бундэсьлігі. У новым сэзоне гулец замацаваў месца ў асноўным складзе і нават стаў віцэ-капітанам клюбу. Свой першы гол у Бундэсьлізе вугорац забіў 18 лістапада 2016 году галавой у матчы супраць «Баеру». «РБ Ляйпцыг» перамог левэркузэнскі клюб зь лікам 3:2, а гол Орбана стаў пераможным[13]. Орбан быў афіцыйна прызначаны капітанам клюбу Ральфам Газэнгютлем 11 жніўня 2017 году. А ў кастрычніку 2017 году гулец забіў свой першы гол у розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, улучыўшы мяч у браму «Порту». У сэзоне 2018—2019 гадоў Орбан працягваў выконваць функцыі капітану і быў важнай часткай каманды як у нацыянальным першынстве, гэтак і у розыгрышу Лігі Эўропы. Аднак, праз высокую канкурэнцыю на пазыцыі цэнтральнага абаронцы пакрысе стаў страчваць месца ў аснове, усё часьцей выходзячы на замену.

Орбан меў магчымасьць выступаць у трох нацыянальных зборных, як то Нямеччыны, Вугоршчыны і Польшчы[14]. Спачатку Орбан абраў Нямеччыну ў якасьці краіны, за якую ён жадае гуляць. Абаронца выклікаўся склад юнацкіх і моладзевых зборных Нямеччыны. Дзякуючы шыкоўным выступаў у клюбе, Орбан разглядаўся на ролю абаронцы зборнай Нямеччыны ў розыгрышу Кубка канфэдэрацыяў 2017 году, аднак у фінальны сьпіс гульцоў не патрапіў. У выніку 1 кастрычніка 2018 году гулец абраў зборную Вугоршчыны, дэбютаваўшы ў складзе вугорскай дружыны ў матчы супраць зборнай Грэцыі 12 кастрычніка таго ж году.

«РБ Ляйпцыг»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]