Вілірых | |
біскуп Брэмэну | |
---|---|
804 або 805 — 838 | |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | VIII стагодзьдзе |
Памёр | 4 траўня 837 |
Вілірых (лац. Willericus; ? — 838) — другі біскуп Брэмэну (з 804 або 805).
Належаў да кола найбольш верных вучняў Сьвятога Вілігада, таму па сьмерці Вілігада ў 789 годзе стаў яго пераемнікам на біскупскай катэдры ў Брэмэне. Аднак, фактычна прыступіў да кіраваньня біскупствам толькі ў 804 або 805 годзе, бо да гэтага часу ў Саксоніі адбываліся паўстаньні супраць франкаў.
У 823 годзе браў удзел у эвангелізацыйнай місіі ў Даніі разам з Эба Рэймскім і Галітгарам, біскупам Камбрэ. Гэтая місія мела вельмі абмежаваны посьпех, навяртаньне поўначы адбылося пазьней за Ансгарам[1].