Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Він Дызэль | |
анг. Vin Diesel | |
Імя пры нараджэньні | Марк Сынклэр |
---|---|
Род дзейнасьці | актор, прадпрымальнік |
Дата нараджэньня | 18 ліпеня 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэньня | Аламіда, Каліфорнія, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаактор, кінарэжысэр, кінапрадусар, сцэнарыст, актор агучваньня, тэатральны актор, каскадэр, актор |
Жанры | баявік[d][1][2][3] |
Дзеці | Vincent Sinclair[d], Hania Sinclair[d] і Pauline Sinclair[d] |
Узнагароды | |
Сайт | vindiesel.com |
Дадаткова | здымаўся ў наступных кіно:
|
Подпіс | |
Він Ды́зэль (сапр. імя Марк Сынклэр, па-ангельску: Mark Sinclair; нарадзіўся 18 ліпеня 1967 году) — амэрыканскі актор, кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар. Заснавальнік некалькіх кінавытворчых таварыстваў. У 2002 годзе стаў уладальнікам прэміі каналу MTV у намінацыі «Найлепшая экранная каманда» за ролю Дамініка Тарэта ў фільме «Фарсаж».
Марк Сынклэр нарадзіўся 18 ліпеня 1967 году ў акрузе Аламіда, Каліфорнія, ЗША. З самага нараджэньня ён разам са сваім братам-блізьнюком Полам, які быў зусім не падобны на Віна, рос і гадаваўся маці Дэлар, якая была псыхіятрам і захаплялася астралёгіяй. Сям’я жыла ў нью-ёрскім шматкватэрным доме і адчувала недахоп грошай. Свайго сапраўднага бацьку будучы актор ня ведаў. Він Дызэль ніколі не казаў пра сваю нацыянальную прыналежнасьць, але падкрэсьліваў прыналежнасьць да розных культур.
У 1970 годзе, ва ўзросьце трох гадоў, у Віна Дызэля выявіліся першыя схільнасьці да акторскае работы. Падчас наведваньня цырка хлопчык ледзь было не прыняў удзел у выступе трупы, але яго спыніла маці, якая была тады зь ім. Прыкладна ў гэты ж час у Віна Дызеля зьявіўся айчым Ірвін са зводнымі малодшай сястрой Самантай і малодшым братам, што адмоўна адбілася на грашовым дабрабыце. Але менавіта айчым, які працаваў кіраўніком тэатра і які выкладаў акторскае майстэрства ў Нью-Ёрцкім унівэрсытэце, вельмі істотна паўплываў на фармаваньне характару і імкненьняў хлопчыка. Ірвін часта вадзіў сваіх дзяцей на тэатральныя прадстаўленьні і прэм’еры кінафільмаў.
– «З таго часу я толькі і марыў што пра кар’еру акцёра. Праўда, часам думаю: а калі б рэжысэр усё ж такі выклікала паліцыю, чым бы я зараз займаўся?»
— Він Дызэль аб пачатку акторскай кар’еры[4]
Прыход Віна Дызэля на памост адбыўся цалкам выпадкова. У 1974 годзе, калі яму было 7 гадоў, ён разам з бандай такіх жа хлапчукоў, як і ён, вырашыў прабрацца ў адзін зь мясцовых тэатраў, каб пагуляць з рэквізытам. Але на памосьце апынуліся людзі, якія рэпетавалі спэктакль. Група зь Вінам Дызэлем была заўважаная рэжысэрам. Замест таго каб выклікаць паліцыю, гэтая жанчына паклікала дзяцей і, даўшы ім у рукі сцэнар, прымусіла прачытаць тэкст па ролях. Лепш за ўсіх атрымалася ў Віна, таму жанчына прапанавала даваць 20 даляраў за кожнае яго выступленьне на памосьце.
Неўзабаве адбылася прэм’ера першага спэктакля з удзелам Віна Дызэля — «Дзьверы для дыназаўра». Яго выступ быў настолькі ўдалым, што менавіта з гэтага моманту ён пачаў марыць аб кар’еры актора. Аж да 17 гадоў ён выступаў на памосьце тэатра, удасканальваючы свае майстэрства. Шмат у чым гэтаму паспрыяў і яго айчым.
Асабістае жыцьцё юнага Віна Дызэля было не зусім удалым у адрозьненьне ад яго акторскай кар’еры. У дзяцінстве ён быў параўнальна высокім і меў хударлявы целасклад. Да таго ж па характары быў яшчэ й сарамлівым. Таму будучы закаханым ў школе ў адну з сваіх аднагодак, ён ніяк не адважваўся да яе падысьці, у адрозьненьне ад свайго брата Пола, які быў вельмі папулярны на дыскатэках. Таму на працягу некалькіх гадоў Він Дызэль старанна займаўся ў спартзалах.
– «У працоўныя гадзіны я ў асноўным біўся і знаёміўся з дзяўчатамі, а ў непрацоўныя прыходзіў туды патанцаваць і … пазнаёміцца з дзяўчатамі!»
— Він Дызэль пра сваю працу выкідалам[4]
У 1984 годзе, дасягнуўшы ўзросту 17 гадоў, будучы актор зразумеў, што праца ў тэатры не прынясе яму істотных даходаў. Да гэтага часу ён быў ужо даволі здаровым дзецюком, што дазволіла яму без усялякага намаганьня ўладкавацца выкідалай у адзін з папулярных начных клюбаў «Тунэль» на Мангэтэне. Менавіта тады актор зьмяніў свае сапраўднае імя на «Він Дызэль», а галаву стаў галіць нагала. За тыя тры гады працы выкідалай Він дамогся посьпехаў у асабістым жыцьці, а таксама пасьпеў паўдзельнічаць у шматлікіх бойках.
У гэты ж час Він Дызэль паступіў у Хантэрскае вучылішча, дзе вывучаў ангельскую мову і клясічную літаратуру. Пры гэтым ён вучыўся пісаць і сцэнары, каб у будучыні, як казаў актор, выкарыстоўваць свае таленты для напісаньня роляў. У 1987 годзе ён кідае вучобу і надакучыўшую працу ў клюбе і адпраўляецца са свайго роднага Нью-Ёрка пакараць Лос-Анджэлес, марачы стаць зоркай кіно.
Акторскі талент Віна Дызэля ў Галівудзе тады ніхто не ацаніў. Таму, пабыўшы некаторы час бяз працы і займеўшы даўгі, ён уладкаваўся на тэлебачаньне ў якасьці прадаўца ў тэлекраму. На працягу году працы Він Дызэль добра зарэкамэндаваў сябе і здолеў зарабіць трохі грошай. Пры гэтым ён старанна працаваў па 18 гадзін у дзень. Але актор разумеў, што прадавец і зорка кіно — гэта не адно і тое ж. Таму ён вярнуўся назад у Нью-Ёрк.
Сваю першую ролю (эпізадычную) Він Дызэль выканаў у 1990 годзе ў драме Пэні Маршал «Абуджэньне». Актор, які сыграў непрыкметную ролю санітара, нават ня быў паказаны ў тытрах. А сам фільм пазьней быў намінаваны на прэмію «Оскар».
Тады ж маці падарыла сыну кнігу «Стварэньне фільма коштам не даражэй старэнькага аўто», напісаную Рыкам Шмітам. Гэтым яна хацела як бы сказаць Віну Дызэлю, што фільм можна зьняць і сваімі сіламі за невялікія грошы. Актору спадабалася тая мысьль і пасьля таго, як ён старанна вывучыў кнігу, пачаў пісаць сцэнар для поўнамэтражнай стужкі «Валацугі». Але неўзабаве зразумеў, што не ў сілах скончыць працу. Таму ён пераключыўся на нешта больш простае, вырашыўшы зьняць кароткамэтражку. Так ў 1995 годзе ўсяго за некалькі дзён Він Дызэль напісаў сцэнар і здолеў зьняць фільм «Шматаблічны» пад музыку, напісаную ім жа. Карціна была вельмі блізкая па духу самому Віну і прысьвечана множнасьці культур і індывідуальнасьці асобы. Акрамя таго, што ён сам зьняўся ў галоўнай ролі, згуляўшы Майка, ён выступіў і ў якасьці прадусара, выдаткаваўшы на вытворчасьць 20-хвіліннага фільма ўсяго 3000 даляраў ЗША. Падчас здымак Він Дызэль атрымліваў мноства папрокаў і нэгатыўных водгукаў з боку людзей, таму, так і не дарабіў канчатковую вэрсію фільма, адклаў яго на нявызначаны тэрмін. Але дзякуючы падтрымцы айчыма Він ўсё-ткі скончыў сваю кароткамэтражку. Трохі пазьней яна была паказана групе прыкладна з 200 чалавек у адным з кінатэатраў Мангэтэна. У выніку фільм атрымаў станоўчыя водгукі і быў паказаны на Канскім кінафэстывалі ў траўні 1995 году. Праз 4 гады, 17 жніўня 1999 г., фільм выйшаў у ЗША.
Менавіта дзякуючы такому посьпеху «шматаблічны» Він Дызэль вярнуўся ў Лос-Анджэлес, дзе зноў пачаў працаваць тэлепрадаўцом і капіць грошы. На іх ён зьбіраўся экранізаваць сваю першую задумку — карціну «Валацугі». У 1996 годзе пасьля 8 месяцаў руплівай працы ён разам са сваім сябрам Джонам Сэйлам назапасілі больш за 50 тысячаў даляраў, што дазволіла ім прыступіць да здымак фільма. Він Дызэль выканаў галоўную ролю ў сваёй карціне — Рык. У пачатку 1997 году — 18 студзеня, фільм «Валацугі» быў паказаны на кінафэстывалі «Сандэнс». Водгукі пра карціну апынуліся станоўчымі, таму ў Віна зьявіліся дадатковыя сродкі для раскруткі яго фільма. Аднак продажы былі ня вельмі вялікія (у ЗША фільм выйшаў праз амаль 11 гадоў — 15 студзеня 2008 году). Таму, зноў адчуваючы недахоп сродкаў, Він Дызэль вярнуўся ў Нью-Ёрк.
Але зусім скора зь Вінам Дызэлем зьвязаўся адзін з памочнікаў Стывэна Сьпілбэрга, які заўважыў пачаткоўца актора пасьля прэм’еры фільма «Валацугі» на фэстывалі. Аказалася, што знакаміты рэжысэр жадаў асабіста сустрэцца зь ім. Пасьля іх гутаркі Стывэн Сьпілбэрг запрасіў Віна Дызэля зьняцца ў фільме «Выратаваць шарагоўца Раяна» пра Другую сусьветную вайну з Томам Гэнксам у адной з галоўных роляў. Гэта быў першы досьвед Він Дызэля ў вялікім кіно. Падчас здымак ён хадзіў са сваёй відэакамэрай і здымаў усё, што адбываецца, што вельмі ўразіла Сьпілбэрг. Па сцэнары, напісанаму спэцыяльна для Віна Дызэля, актор выканаў у карціне другарадную ролю — радавога Адрыяна Капарза, якога забілі ў першай палове фільма. Прэм’ера фільма адбылася 24 ліпеня 1998 году і за ўвесь час пракату сабраў амаль 500 мільёнаў даляраў. У пачатку 1999 гады карціна атрымала 11 намінацыяў на прэмію «Оскар», 5 зь якіх выйграла. Стывэн Сьпілбэрг стаў ляўрэатам як найлепшы рэжысэр. Сам жа Він Дызэль разам са сваімі таварышамі па фільме, выканаўцамі галоўных роляў, быў намінаваны на прэмію Гільдыі кінаактораў ЗША ў катэгорыі «Найлепшае выкананьне роляў групай актораў».
У 1999 годзе выйшаў мультфільм «Сталёвы гігант», зьняты рэжысэрам Брэдам Бэрдам і які распавядае пра добрага, але не зразумелага людзьмі з-за сваіх гіганцкіх памераў, робаце. Він Дызэль агучыў галоўнага героя гэтай карціны зноў жа дзякуючы посьпеху яго фільма «Валацугі». Так здарылася, што на фэстывалі «Сандэнс» яго заўважыла адна з жанчын, якая працавала на Брэда Бэрда і дапамагала яму ў ажыцьцяўленьні набору работнікаў. Яна прапанавала Віну Дызэлю прайсьці праслухоўваньне перад здымкамі мультфільма. У выніку ён абышоў многіх вядомых галівудзкіх актораў і прыняў удзел у карціне. Мультфільм быў вельмі цёпла прыняты гледачамі, але ў пракаце ён нават не акупіў сябе, сабраўшы ўсяго 23 мільёна даляраў супраць 70, затрачаных на яго вытворчасьць. Тое было з-за таго, што таварыства Братоў Варнэраў перад прэм’ерай правяла слабую рэклямную кампанію.
У пачатку 2000 году выйшлі адразу тры карціны з удзелам Віна Дызэля. 30-га студзеня ізноў на кінафэстывалі «Сандэнс» адбылася прэм’ера фільма Бэна Янгеря, дзе актор зьняўся ў адносна невялікай ролі брокера Крыса Варыка.
У гэты ж час на амэрыканскім тэлебачаньні быў паказаны фільм «Чорная дзірка», дзе Він Дызэль згуляў пакуль яшчэ нікому невядомую ролю Рычарда Б. Рыдыка. 18 лютага 2000 году на экраны выйшла фантастычная карціна «Апраметная цемра», дзе актор выканаў галоўную ролю. Зьмет кіно просты. Група касьмічных падарожнікаў у выніку аварыі патрапіла на невядомую плянэту, якую насялялі зласьлівыя пачвары, якія выпаўзаюць на паверхню па начах. Аднак Він Дызэль, які валодаў дастатковай харызмай, здолеў годна згуляць ліхадзея Рычарда Б. Рыдыка, які ўмеў бачыць у цемры і сталаўшага адзінай надзеяй на выратаваньне тых, хто выжыў. Тым ня менш здымкі праходзілі для актора няпроста — ён ледзь не вывіхнуў плячо, а з-за спэцыяльных кантактных лінзаў, якія рабілі яго вочы сьвятлівымі ў цемры, пашкодзіў сабе вочы. Пасьля яму прыйшлося праходзіць курс рэабілітацыі ў адной з бальніц. У выніку фільму зь бюджэтам у 23 мільёны даляраў ўдалося больш чым у 2 разы перавысіць зборы над выдаткамі.
– «Гэта так захоплівае! Я здолеў бязбольна упісацца ў іх суполку. Мы нават разам ўцякалі ад паліцэйскіх, калі тыя ладзілі аблавы. Калі б я там не пабываў, ня адчуў усю абстаноўку гонак, то наўрад ці змог паўнавартасна выканаць ролю ліхога гоншчыка.»
— Він Дызэль пра здымкі фільма «Фарсаж»[4]
2001 год замацаваў посьпех Віна Дызэля. 18 чэрвеня на амэрыканскія экраны выйшаў баявік «Фарсаж» рэжысэра Роба Когэна, дзе актор сыграў ролю Дамініка Тарэта, завадатара банды вулічных гоншчыкаў, якія займаюцца дробным разбоем. Таксама адну з галоўных роляў выканаў тады яшчэ невядомы Пол Вокэр. З-за таго, што сцэнар фільма быў напісаны на аснове матэрыялу, апублікаванага ў часопісе «Вайд» і які распавядае пра гонкі, якія нелегальна праводзяцца ў Лос-Анджэлесе, Віну Дызэлю перад здымкамі прыйшлося адправіцца ў гэты горад, каб самому ўсё ўбачыць . Акрамя гэтага актор прайшоў падрыхтоўку ў школе каскадэраў. Такі падыход да здымак ня толькі актораў, але і рэжысэра, які здолеў годна падабраць музыку і якасна зьняць усе сцэны пагоні і трукаў, дазволіў сабраць для фільма даход ў некалькі разоў перасягнуўшы сродкі, затрачаныя на яго вытворчасьць. У 2002 годзе на цырымоніі ўзнагароджаньня прэміяй канала «Эмтыві» Він Дызэль і Пол Вокэр ўзнагароджаныя ў намінацыі «Лепшая экранная каманда». Акрамя гэтага Він Дызэль быў намінаваны ў катэгорыі «Лепшая мужчынская роля», але прайграў Вілу Сьміту, які сыграў у фільме «Алі».
За тое кіно Він Дызэль палучыў свой першы заробак у памеры некалькіх мільёнаў даляраў ЗША. Далей Він Дызэль не захацеў зьняцца ў працягу. Ён хацеў за свой удзел у кіно вялікіх грошай. Яму іх не далі, бо вытворцы думалі, што галоўнае ў кіно ня ўдзел Віна Дызэля, а мноства пагонь і вялікая колькасьць возаў. Выворцы настойвалі на «танным» вяртаньні актора ў кіно. 30 красавіка 2002 году Він Дызэль адмовіўся ад удзелу ў здымках. Разам зь ім адмовіўся ад удзелу Роб Когэн. Аднак вытворцы аказаліся правыя. Кіно было зьнятае і выйшла на экраны летам 2003 году. Зьняў фільм рэжысэр Джон Сынглтан «Падвойны фарсаж», патраціўшы 76 мільёнаў даляраў ЗША, сабраў 236 мільёнаў даляраў ЗША.
– «Час пачуць голас майго пакаленьня. Вядома, Джэймс Бонд у свой час быў зухаватым дзецюком. Ён — бацька многіх сучасных кінашпіёнаў. Але бонды — гэта апошнія воплескі менталітэту Кларка Гейбла. Агент 007 — чалавек у фраку, а сучасная моладзь іх ня носіць. Таму мой герой зусім не падобны на Бонда. Яму пляваць на ўсё, акрамя адрэналіну ў крыві. У дзяцінстве замест таго, каб рабіць школьныя заданьні, ён вучыўся звышчалавечым прымхам на мотакросе».
— Він Дызэль аб сваёй ролі ў фільме «Тры іксы»[5]
У канцы 2001 году ў Італіі адбылася прэм’ера фільма «Выкідалы», вытворчасьць якога была пачата яшчэ ў 1999 годзе і выхад некалькі разоў адкладаўся. У многіх іншых краінах карціна выйшла на шырокія экраны толькі ў 2002 годзе. Він Дызэль выканаў ролю Тэйлара Рыза, сябра сына аднаго з уплывовых мафіёзных босаў Брукліна.
9 жніўня 2002 году ў ЗША і Канадзе выйшаў баявік «Тры ікса» рэжысэра Роба Когэна. Він Дызэль выканаў ролю Ксандэр Кэйджа — яскравага асілка, зьлёгку падобнага на Джэймза Бонда. Самі здымкі фільма праходзілі ў канцы 2001 году ў Лос-Анджэлесе і Празе, а бюджэт карціны, першапачаткова ў 70 мільёнаў даляраў вырас да 120 мільёнаў. Сам удзел Віна Дызэля ў пачатку было пад сумненьнем з-за занадта вялікага ганарару ў 10 мільёнаў даляраў, запытанага ім. Меркавалася на галоўную ролю запрасіць Юэна Макгрэгара. Але Роб Когэн настаяў на тым, каб іменна Він Дызэль здымаўся ў фільме. Да таго ж актор (каб за палучыць такія вялікія грошы) быў прызначаны начальнікам вытворчасьці карціны. У 2003 годзе актор быў намінаваны на прэмію канала «Эмтыві» у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля».
Наступнай работай Віна Дызэля стаў фільм «Адзіночка», які выйшаў на экраны 4 красавіка 2003 году. Актор сыграў Шона Вэтэра, аднаго з агентаў аддзела па барацьбе з наркотыкамі, а таксама выступіў як выканаўчы прадзюсер карціны. У Віна Дызэля нават была дамоўленасьць з прадпрыемствам, што здымала карціну аб тым, што калі карціна апраўдае сябе ў пракаце, то ён возьме ўдзел у працягу карціны. Але фільм не сабраў нават 54 мільёнаў даляраў, выдаткаваных на яго вытворчасьць.
У кастрычніку 2003 году стала вядома аб тым, што Він Дызэль ня будзе здымацца ў працягу фільма «Тры ікса». Яго месца заняў Айс К’юбі, а рэжысэрам другой часткі быў прызначаны Лі Тамахоры. Сам жа Він Дызэль хацеў зьняцца ў фільме «Хронікі Рыдыка» рэжысэра Дэвіда Туі — працягу фантастычнага баевіка «Ліхая цемра». Здымкі некалькі разоў пачыналіся на працягу 2002 году, але па некаторых прычынах зрываліся. Таму яны пачаліся 9 чэрвеня 2003 году ў Ванкувэры і скончыліся ў кастрычніку таго ж году. Фільм першапачаткова меў некалькі працоўных назваў, сярод якіх былі «Рыдык» і «Ліхая цемра 2: Хронікі Рыдыка». Він Дызэль таксама стаў прадусарам карціны, як і многіх іншых фільмаў, дзе ён здымаўся. «Хронікі Рыдыка» выйшлі ў пракат 11 чэрвеня 2004 году. Пракат фільма быў не занадта пасьпяховым, фільм здолеў толькі адбіць сродкі затрачаныя на вытворчасьць. Меркаваньні крытыкаў і гледачоў з нагоды фільма падзяліліся прыкладна пароўну: адны лічылі яго вартым працягам «Ліхая цемра», а іншыя — няўдалым. Тым ня менш у 2005 годзе Він Дызэль атрымаў намінацыю «Горшая мужчынская роля» на прэмію «Залатая маліна».
Таксама ў 2004 годзе адначасова з карцінай «Хронікі Рыдыка» выйшлі мультфільм «Хронікі Рыдыка: Цёмная лютасьць» і гульня на прыстаўцы, дзе Він Дызэль прыняў удзел у агучцы постаці Рычарда Б. Рыдыка. У 2005 годзе гульня ганаравалася прэміі канала «Эмтыві» у намінацыі «Найлепшая відэагульня па матывах кінафільма».
– «Перш чым я стаў добра зарабляць на фільмах, дастаткова доўга сам ўкладваў грошы ў кіно. Некалькі гадоў таму назапасіў некалькі тысяч даляраў і замест таго каб купіць матацыкл, як зрабілі б мае прыяцелі, зняў свой першы кароткамэтражны фільм. Потым яшчэ цэлы год адкладваў грошы. І зноў замест таго каб набыць добрую машыну, усё выдаткаваў на вытворчасьць паўнамэтражнай карціны».
— Він Дызэль аб сваіх фільмах[6]
У 2005 годзе Він Дызэль сыграў у фільме неўласьцівага яму жанру — сямейнай камэдыі «Лысы нянька: Спецзаданьне». Актор выканаў ролю Шэйн Вулфа — былога марскога пяхотніка, які ахоўваў (які працуе на ўрад ЗША) навукоўца і пецярых яго дзяцей. Пракат фільму быў пасьпяховым: яму ўдалося пераадолець выдаткі на вытворчасьць і сабраць каля 200 мільёнаў даляраў.
У 2006 годзе выходзяць дзьве карціны з удзелам актора. У першай зь іх — камэдыйнай драме «Прызнайце мяне вінаватым» Сідні Люмэта, паказанай на міжнародным Бэрлінскім кінафэстывалі 16 лютага 2006 году, Він Дызэль сыграў ролю гангстара Джэкі Ды Норшыя. А 16 чэрвеня ў ЗША адбылася доўгачаканая прэм’ера трэцяй часткі фарсажу — «Трайны фарсаж: Такійскі візг». Да гэтага прайшлі чуткі пра тое, што Він Дызэль зноў выканае адну з галоўных роляў. Але якое было зьдзіўленьне гледачоў, калі ў цэнтры сюжэту апынуўся Шон Босуэлл, якога сыграў Лукас Блэк. Він Дызэль зьявіўся толькі ў самым канцы фільма ў эпізадычнай ролі. Ён ня быў нават пазначаны ў тытрах.
У 2007 годзе Він Дызэль узяў перапынак у сваёй акторскай кар’еры. Хоць яшчэ ў чэрвені 2005 году было абвешчана аб тым, што актор выканае ролю Хітмэна ў аднайменным фільме па папулярнай кампутарнай гульні. Але ў канцы 2006 году Він Дызэль адмовіўся ад удзелу ў праекце, і яго месца заняў Тыматы Оліфант. Фільм выйшаў на экраны 21 лістапада 2007 году. Рэжысэрам стаў Ксавэрыя Гэнс, а Він Дызэль выступіў у якасьці выканаўчага прадусара.
– «Я зьбіраўся зрабіць шматмоўную версію „Ганібала-Заваёўніка“. У старажытныя часы ня ўсе гаварылі па-грэцку; рымляне — на латыні, галлы — на старафранцускай, картагеняне — на мове, для якой я магу выкарыстоўваць мальтыйскую мову …»
— Він Дызэль пра фільм «Ганібал»[6]
Адной з прычын, па якой Він Дызэль адмовіўся ад ролі Хітмэна, бо яна так падыходзіць яму па марах шматлікіх гледачоў, зьяўляецца тое, што ён быў заняты здымкамі ў буйнабюджэтных фантастычным баявіку «Бабілон нашай эры» рэжысэра Мат’ё Касовіца, зьнятага сумесна ЗША і Францыяй. Актор выканаў ролю Туропа — найміта, нанятага для суправаджэньня маладой жанчыны з Расеі ў ЗША і ён не здагадваюцца, што яна не чалавек, а штучна ўзгадаваная істота са штучным інтэлектам і пры тым цяжарнай двума зародкамі новага віду чалавека, якіх хоча займець да сябе кіраўнік буйной карпарацыі . Прэм’ера фільма ў ЗША была прызначаная на 29 жніўня 2008 году. Фільм стаў сур’ёзным камэрцыйным правалам, не акупіліся і палова расходаў на кіно.
9 красавіка 2009 году выйшаў крымінальны баявік «Фарсаж 4» рэжысэра Джастына Ліна, дзе галоўныя ролі выканалі Він Дызэль, Пол Вокэр і Джордана Брустар. Здымкі пачаліся 21 лістапада 2007 году. Яны праходзілі ў Лос-Анджэлесе, Мэксіцы і Дамініканскай Рэспубліцы. Він Дызэль выступіў таксама прадусарам карціны. Да гэтага на экраны выходзіць драма «Бандыты» — перадгісторыя фільма «Фарсаж 4». Здымкі фільма таксама праходзілі ў Дамініканскай рэспубліцы, такім чынам Він ўнёс уклад у кінэматограф гэтай краіны. Гэты кароткамэтражны баявік быў зьняты самім Віном Дызэлем, як свайго роду рэклямны ход, для славы фільмаў «Фарсаж». Гэты кароткамэтражны фільм распавядае пра тое, як галоўныя героі пазнаёміліся і аб пачатку іх крымінальнай кар’еры па рабаўніцтву аўтацыстэрнаў, якія перавозяць гаруча-змазачныя матэрыялы.
Акрамя гэтага, ў 2008 годзе быў аб’яўлена аб здымках гістарычнага фільма «Ганібал-заваёўнік», зьняць які сабраўся сам актор, згуляўшы пры гэтым галоўную ролю Ганібала Барка — аднаго з найвялікшых ваяводаў старажытнасьці. Гэтую карціну Він Дызэль марыў зьняць ужо даўно. Першыя чуткі зьявіліся яшчэ ў 2003 годзе. Былі праблемы з грашыма, які вырас да 210 мільёнаў даляраў, а ў 2006 годзе актор наведаў Гішпанію для падрабязнага вывучэньня месцаў здымак.
У 2010 годзе пачалася праца над фільмам «Фарсаж 5». У сюжэт вярнуліся ўсе героі каманды Дамініка Тарэта. Здымкі праходзілі ў Рыё-дэ-Жанэйра. Сусьветная прэм’ера фільма адбылася 15 красавіка 2011 году ў Рыё-дэ-Жанэйра. Він Дызэль выступіў таксама прадусарам карціны.
Праз 2 гады выйшаў наступны фільм — «Фарсаж 6», які стаў працягам «Фарсажу 5». Здымкі праходзілі ў асноўным на тэрыторыі Вялікабрытаніі, а таксама ў Лос-Анджэлесе, Глазга і на Канарскіх астравах. Він Дызэль зноў сыграў адну з галоўных роляў, а таксама выступіў адным з прадусараў. 7 траўня 2013 году ў Лёндане адбылася сусьветная прэм’ера. У верасьні 2013 пачаліся здымкі Фарсажу 7. Аднак у лістападзе здымкі спыніліся ў сувязі з гібельлю актора Пол Вокэра. Работа над фільмам спачатку спынілася, а пазьней аднавілася вясной 2014 году. Фільм выйшаў 9 красавіка 2015 году. У красавіку 2015 гады пасьля выхаду Фарсажу 7 ён аб’явіў пра выхад наступнага фільму — «Фарсаж 8» на 14 красавіка 2017 году.
Він Дызэль зьяўляецца ўладальнікам зоркі на Галівудзкай алеі славы.
На здымках фільму «Фарсаж» у 2001 годзе Він Дызэль зблізіўся з акторкай Мішэль Радрыгес, якая таксама брала ўдзел у карціне. Яны закахаліся адзін у аднаго і на працягу некалькіх месяцаў іх раман быў бездакорным. Неўзабаве іх адносіны былі разарваныя па прычынах, у асноўным якія зыходзілі ад Мішэль Радрыгес, якая лічыла, што яны не падыходзяць адзін аднаму. Він Дызэль зьнешне спакойна перанёс разрыў.
Наступнай дзяўчынай актора стала чэская мадэль Паўла Харбкова, якая выканала эпізадычную ролю ў баявіку «Тры іксы». Іх адносіны завязаліся ўжо пасьля выхаду фільму ў 2002 годзе. Але, як і мінулы раман, гэты аказаўся таксама нядоўгім для Віна Дызэля. Прычынай разрыву паслужылі частыя паездкі актора на здымкі.
2 красавіка 2008 году Він Дызэль стаў бацькам. Яго сяброўка, мэксыканская фотамадэль Палёма Хімэнэс нарадзіла яму дачку Ханію Райлі. У верасьні 2010 году ў Палёмы і Віна нарадзіўся сын Вінцэнт Сынклэр. 16 сакавіка 2015 году нарадзілася другая дачка, якую назвалі Палін, у гонар загінулага Пола Ўокера.
Він Дызэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў