Вісмар

Вісмар
ням. Wismar
Герб Вісмара Сьцяг Вісмара
Дата заснаваньня: XIII стагодзьдзе
Краіна: Нямеччына
Зямля: Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія
Кіраўнік: Томас Баер[d]
Плошча:
Вышыня: 17 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 03841
Паштовы індэкс: 23966, 23970, 23952
Нумарны знак: HWI, WIS
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′33″ пн. ш. 11°27′54″ у. д. / 53.8925° пн. ш. 11.465° у. д. / 53.8925; 11.465Каардынаты: 53°53′33″ пн. ш. 11°27′54″ у. д. / 53.8925° пн. ш. 11.465° у. д. / 53.8925; 11.465
Вісмар на мапе Нямеччыны
Вісмар
Вісмар
Вісмар
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.wismar.de

Ві́смар (па-нямецку: Wismar) — горад у Нямеччыне, горад зямельнага падпарадкаваньня, ганзейскі горад, разьмешчаны ў зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія. Найбуйнейшы горад Мэкленбургу пасьля Ростаку, Швэрына і Нойбрандэнбургу. Горад быў трэцім паводле велічыні партовым горадам у былой Усходняй Нямеччыны пасьля Ростаку і Штральзунду. Горад знаходзіцца пасярэдзіне паміж двума вялікімі партовымі гарадамі Любэкам на захадзе і Ростакам на ўсходзе, а сталіца зямлі Швэрын разьмешчаны на поўдзень ад гораду на возеры Швэрын. Насельніцтва складае 45 182 чалавекі (на 31 сьнежня 2006 году). Займае плошчу 41,36 км ². Мяркуецца, што гарадзкое паселішча было заснаванае ў 1226 годзе пад кіраўніцтвам Гэнрыха Борвіна I, уладара Мэкленбурга з дому нямецкай дынастыі славянскага паходжаньня.

Рынкавая плошча ў Вісмары.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]