Вітаўка лац. Vitaŭka | |
польск. Witówka | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сувальскі |
Гміна: | Рачкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 16-420 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°54′0″ пн. ш. 22°45′0″ у. д. / 53.9° пн. ш. 22.75° у. д.Каардынаты: 53°54′0″ пн. ш. 22°45′0″ у. д. / 53.9° пн. ш. 22.75° у. д. |
Вітаўка на мапе Польшчы ![]() ![]() Вітаўка |
Вітаўка (польск. Witówka) — вёска ў Польшчы, каля ракі Распуды. Уваходзіць у склад гміны Рачкі Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва.
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Вітаўт ёсьць дакладнай фанэтычнай транскрыпцыяй старагерманскай формы Witold (упамінаецца ў 828 годзе)[2]. На тоеснасьць імя Вітаўт з германскім імём Witold (Witolt), вядомым за шмат гадоў да зьяўленьня літоўскага вялікага князя, а таксама на сьведчаньне атаясамліваньня гэтых імёнаў — адпаведную германскаму імю лацінізацыю імя Вітаўта (Witoldus) — зьвяртае ўвагу польскі лінгвіст Юзэф Рэчэк(d)[3]. Тым часам сярод паноў Малдаўскага княства пашырылася імя Витолтъ (цалкам адпаведнае германскаму Witolt), якое прыйшло ў Малдову не зь Вялікага Княства Літоўскага. Прытым гэтая форма імя ў малдаўскім пісьменстве адзначаецца раней за яе зьяўленьне ва ўкраінскім пісьмовых крыніцах[4].
|