Віторыя Гімарайнш

Віторыя Гімарайнш
Поўная назва Vitória Sport Club
Заснаваны 1922
Горад Гімарайнш, Партугалія
Стадыён Эштадыю Афонсу Энрыкеш
Умяшчальнасьць: 30 165
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2023—2024 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vitoriasc.pt (парт.)

«Віторыя» (па-партугальску: Vitória) — партугальскі футбольны клюб з гораду Гімарайншу. Заснаваны ў 1922 годзе. Уладальнік Кубка Партугаліі (2013).

«Віторыя» была сфармаваная ў 1922 годзе. Ягоная назва, як мяркуецца, ёсьць данінай павагі да сэтубалькай «Віторыі», якая ў тыя часы былі вялікай сілай. Ад пачатку гімарайншцы бралі ўдзел у чэмпіянаце, які ладзілася асацыяцыяй футболу Брагі. У 1941 годзе «Віторыя» далучылася да Прымэйры, а ў сваім дэбюце ў розыгрышы Кубка Партугаліі 1941—1942 гадоў насуперак усім меркаваньнем дружына з Гімарайншу дасягнула фіналу, дзе, аднак, зьведаў паразу ад «Бэленэнсіш» зь лікам 2:0. У паўфінале «Віторыя» выбіла з турніру папярэдняга ўдадальніка кубка лісабонскі «Спортынг».

10 сакавіка 1980 году прэзыдэнтам клюбу быў абраны бізнэсовец Антонію Пімэнта Машаду, зь імём якога зьвязаныя вялікія посьпехі клюбу. Прэзыдэнт заўсёды актыўна браў удзел у кіраваньні футбольнымі камандамі, чым часам выклікаў незадаволенасьць трэнэраў. Найлепшы час прыпаў на сканчэньне 1980-х гадоў, калі «Віторыя» брала ўдзел у Кубку УЭФА 1986—1987 гадоў. Партугальцы тады здолелі пераадужыць чэхаславацую «Спарту», гішпанскае «Атлетыка» і нідэрляндзкі «Гронінген». Спыніць каманду здолелі толькі гульцы мёнхэнглядбаскай «Барусіі». У 1990-я гады клюб прыдбаў уласны спартовы комплекс, дзякуючы якому дружына атрымала выдатныя ўмовамі дзеля трэнаваньняў. У гэтыя час гімарайншцы стала бралі ўдзел у розыгрышах эўракубкаў.

Заўзятары «Віторыі» на матчы эўракубкаў у 2017 годзе.

У пачатку 2000-х гадоў «Віторыя» прайшла ў заняпад і змагалася за выжываньне у элітным дывізіёне. Той час адзначаны судом над Машаду, якога абвінавацілі ў крадзяжы. У лютым 2008 году ён быў асуджаны на чатыры гады і тры месяцы пазбаўленьня волі[1], але праз год яго вызвалілі з-пад варты і замест гэтага прызначылі сплаціць штраф у памеры 4 тысяч эўра за фальсыфікацыю дакумэнту[2].

Не зважаючы на тое, што клюб у сэзоне 2004—2005 гадоў фінішаваў на пятым месцы ў лізе і, такім чынам, кваліфікаваўся ў Кубак УЭФА, у наступным сэзоне «Віаторыя» страціла сваё месцы ў эліце, заняўшы перадапошняе 17 месца[3]. Тым ня менш, у тым няўдалым годзе каманда з Гімарайншу дасягнула паўфіналу Кубка Партугаліі, выбіўшы «Бэнфіку» ў чвэрцьфінале. Клюб таксама ня здолеў прасунуцца далей за групавы этап Кубка УЭФА.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Партугаліі Аб Мігел Мага 2002
3 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Мікель Вільянуэва 1993
4 Сьцяг Партугаліі Аб Тамас Рыбэйру 1999
5 Сьцяг Партугаліі ПА Марку Круж 2004
6 Сьцяг Партугаліі ПА Ману Сылва 2001
7 Сьцяг Партугаліі Нап Нэлсан Алівэйра 1991
8 Сьцяг Партугаліі ПА Тамаш Гэндэл 2000
9 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Хэсус Рамірэс 1998
10 Сьцяг Партугаліі ПА Т’ягу Сылва 1993
11 Сьцяг Бразыліі Нап Каю Сэзар (ар. Курытыба) 2004
13 Сьцяг Партугаліі Аб Жуан Мэндыш 2000
14 Сьцяг Каба-Вэрдэ Бр Бруну Варэла (капітан) 1994
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Оскар Рывас 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Мэндыш 1994
18 Сьцяг Каба-Вэрдэ ПА Тэлму Арканжу 2001
20 Сьцяг Партугаліі ПА Саму 1996
22 Сьцяг Партугаліі Аб Албэрту Кошта 2003
24 Сьцяг Харватыі Аб Тоні Барэўкавіч 1997
27 Сьцяг Бразыліі Бр Шарлес Сылва 1994
28 Сьцяг Партугаліі Аб Зэ Карлуш 2001
44 Сьцяг Партугаліі Аб Жоржы Фэрнандыш 1997
47 Сьцяг Партугаліі Бр Жуан Алівэйра 2002
71 Сьцяг Бразыліі Нап Густаву Сылва 1999
76 Сьцяг Анголы Аб Бруну Гашпар 1993
77 Сьцяг Партугаліі ПА Нуну Сантуш 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]