Габрыел Барбоса | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 жніўня 1996[1][2][3] (28 гадоў) | |
Рост | 178 см[4] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фламэнгу | |
Нумар | 99 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2016 2016—2020 2017—2018 2018 2019 2020— |
Сантус Інтэрнацыянале → Бэнфіка (арэнда) → Сантус (арэнда) → Фламэнгу (арэнда) Фламэнгу |
83 (24) 9 (1) 1 (0) 35 (18) 29 (25) 110 (44) |
Зборныя | ||
2016— | Бразылія | 18 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Габрые́л Барбоса (па-партугальску: Gabriel Barbosa; нар. 30 жніўня 1996 году) — бразыльскі футбаліст, нападнік «Фламэнгу» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Кар’еру пачаў у клюбе «Сантус», дэбютаваўшы на прафэсійным узроўні ў веку 16 гадоў. У выніку за клюб правёў больш за 200 матчаў у розных спраборніцтвах. Гуляючы за «Фламэнгу» з 2019 году, ён хутка стаў улюбёнцам заўзятараў. У фінале Кубка Лібэртадорэс 2019 году гулец двойчы патрапіў у браму суперніка, дзякуючы чаму, дазволіў клюбу стаць пераможцам турніру. У зьвязку зь ягонымі бамбардзірскімі здольнасьцямі мае мянушку Габігол (парт. Gabigol).
«Сантус»:
«Фламэнгу»: