Гагарападобныя | |
Белашыйная гагара | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Падкляса | Новыя птушкі |
Інфракляса | Навападнябенныя |
Атрад | Гагарападобныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Gaviiformes | |
Гагарападобныя (па-лацінску: Gaviiformes) — атрад водных птушак, які ўключае ў сябе гагараў, ныраючых птушак і іхніх блізкіх суродзічаў. Сучасныя гагарападобныя пражываюць у шматлікіх частках Паўночнай Амэрыкі і паўночнай Эўразіі (Эўропе, Азіі і мажліва Афрыцы), хоць дагістарычныя віды былі больш распаўсюджанымі.
Існуе толькі пяць выжылых відаў, і ўсе яны разьмешчаны ў родзе Гагары (Gavia)[1]. Раней паўночныя гагары разглядаліся ў якасьці найстаражытнейшых сямействаў птушак у паўночным паўшар’і; гэтая здагадка вынікла праз заўважнае падабенства паміж гагарамі і цалкам няроднасным вымерлым атрадам Геспэрарнісападобных часоў Крэйдавага пэрыяду. У прыватнасьці, род Enaliornis, які, верагодна, быў роднасным і маючым сходную форму з родам Гагарападобных, часам выкарыстоўваўся для пацьвярджэньня наяўнасьці прадстаўнікоў Гагарападобных яшчэ ў раньнім крэйдавым пэрыядзе (145,5 млн год таму — 100 млн год таму)[2].
Гагарападобныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў