Гадарых Вялікі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | II стагодзьдзе |
Нашчадкі | Filimer[d] |
Гадарых, званы Вялікім (лац. Gadarichus) — кароль готаў II стагодзьдзя.
Двойчы ўпамінаецца ў Гетыцы бізантыйскага гісторыка Ярдана. Азначэньне «Вялікі» можа паказваць на існаваньне яшчэ аднаго Гадарыха ў яго паходжаньні[1].
Належаў да чацьвертага пакаленьня каралёў готаў па іх міграцыі пад кіраўніцтвам Берыга. Быў каралём готаў Гатыскандзы.
Меў сына і пераемніка Філімера, які павёў готаў на поўдзень да Оюма ў Скіфіі.