Гайка Вэстэрман

Гайка Вэстэрман
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 жніўня 1983(1983-08-14)[1][2][3] (41 год)
Рост 190 см
Вага 80 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2003 Гройтэр Фюрт II[d] 37 (1)
2002—2005 Гройтэр Фюрт 83 (2)
2005—2007 Армінія Білефэльд 67 (5)
2007—2010 Шальке-04 92 (12)
2010—2015 Гамбург 143 (9)
2015—2016 Рэал Бэтыс 20 (1)
2016—2017 Аякс 4 (0)
2016—2017 Ёнг Аякс[d] 4 (0)
2017—2018 Аўстрыя Вена 10 (0)
Зборныя
2003—2004 Нямеччына (да 21)[d] 2 (0)
2003—2004 Нямеччына (да 20)[d] 3 (0)

Гайка Вэстэрман (па-нямецку: Heiko Westermann; нар. 14 жніўня 1983 году, Альцэнаў, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы. Мог згуляць таксама й на пазыцыі паўабаронцы.

Вэстэрман пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клюбе Другой Бундэсьлігі «Гройтэр Фюрт». Да галоўнай каманды далучыўся ў ліпені 2002 году, аднак дэбютаваў у ейным складзе 26 студзеня 2003 году ў матчы супраць «Дуйсбургу», які скончыўся перамогай «Фюрту» зь лікам 1:0.

Пасьля сэзону 2004—2005 гадоў Гайка падпісаў дамову з клюбам «Армінія», якая выйшла ў тым сэзоне ў Бундэсьлігу.

Гайка перайшоў у склад «Шальке-04» у 2007 годзе, за якога гельзэнкірхэнскі клюб заплаціў 2,8 мільёну эўра.

У ліпені 2010 году Вэстэрман пагадзіўся на пераход у стан клюбу «Гамбург», як паведамляецца, за кошт каля 7,5 мільёну эўра[4]. Нягледзячы на тое, што Гайка быў новым гульцом для клюбу, галоўны трэнэр «Гамбургу» Армін Фэ прызначыў яго новым капітанам каманды[5].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэстэрман згуляў свой ​​першы матч за зборную Нямеччыны ў лютым 2008 году супраць зборнай Аўстрыі, якую нямецкія гульцы адзначылі перамогай зь лікам 3:0. Гайка ўваходзіў у склад нямецкай каманды, якая заняла другое месца на чэмпіянаце Эўропы 2008 году.

Нямеччына:

  1. ^ а б в Heiko Westermann // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в HEIKO WESTERMANN // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Heiko Westermann // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ «Westermann leaves Schalke to join Hamburg». ESPN Soccernet.
  5. ^ «K-Frage beantwortet - Westermann HSV-Kapitän». Kicker TV.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]