Гайнаўка лац. Hajnaŭka | |||||
польск. Hajnówka | |||||
Сабор Сьвятой Тройцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVII стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1951 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Гайнаўскі | ||||
Плошча: | 21,29 км² | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 22 031 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1034,81 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 17-200 | ||||
TERYT: | 3202605011 | ||||
Нумарны знак: | BHA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′0″ пн. ш. 23°34′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.56667° у. д.Каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 23°34′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.56667° у. д. | ||||
Гайнаўка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.hajnowka.pl |
Га́йнаўка (па-польску: Hajnówka, па-падляску: Гайнувка, Hájnuvka) — горад ува ўсходняй Польшчы, на этнічнай тэрыторыі беларусаў, цэнтар павету ў Падляскім ваяводзтве. Адміністрацыйна горад выдзелены ў асобную гарадзкую гміну, тут жа разьмешчаная сядзіба сельскай гміны Гайнаўка. Насельніцтва на 2012 год — 22 031 чалавек[1].
Гайнаўка — асяродак беларускай нацыянальнай меншасьці, якая паводле перапісу 2002 року складае тут 26,41% жыхароў. З 3 сьнежня 2007 году беларуская мова мае ў горадзе статус дапаможнай мовы. Дзейнічае Музэй беларускай культуры.
Гайнаўка знаходзіцца на Бельскай раўніне, на заходнім краі Белавескай пушчы, з-за чаго атрымала мянушку «брамы ў Белавескую пушчу».
Знаходзіцца на Бельскай раўніне. Найбліжэйшыя месты — Бельск-Падляскі (27 км), Кляшчэлі (28 км) і Беласток (62 км).
59% тэрыторыі Гайнаўкі складаюць сельскагаспадарчыя надзелы, яшчэ 3% — лясныя надзелы. Места займае 1,31% плошчы павету.
Гайнаўка знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці да Белавескай пушчы, найбуйнейшага некранутага лесу Эўропы. Празь места працякае рака Правая Лясная.
Паводле адной з вэрсіяў, назва паходзіць ад размоўнага «угай», або месца ў лесе (паляна), дзе пасьвілі скаціну[2].
Сёньняшняя Гайнаўка — значны прамысловы цэнтар, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.
Шмат фірмаў, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, драўляны вугаль, тару, а таксама драўляную галянтарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудаваньня вырабляюць машыны і абсталяваньне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці, абагравальнае абсталяваньне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» зьяўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалягічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.
Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павету і наяўнасьці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам угнаеньняў, дрэва, прыроднага газу.
Разьмяшчэньне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавескай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага політэхнічнага інстытуту, дзе рыхтуюць адмыслоўцаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасьці на ахоўваемых прыродных тэрыторыях.
Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 году ў Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.
У шэрагу школ і гімназіяў Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (комплекс школаў з дадатковым вывучэньнем беларускай мовы(pl)). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым вывучэньнем беларускай мовы, дзе гэты прадмет зьяўляецца абавязковым.
Гайнаўка — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 годзе была адкрыта першая экспазыцыя Гайнаўскага музэю помнікаў беларускай культуры. Цяпер музэй мае 3 будынкі, 6 экспазіцыйных заляў, кіназалю, бібліятэку, гатэль. У музэйнай экспазыцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва і культурныя здабыткі беларусаў у Польшчы.
|
|