Галіна Савіцкая | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 13 ліпеня 1961 Менск, ![]() |
Грамадзянства | ![]() |
Рост | 187[1]. |
Вага | 79[1]. |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | баскетбалістка, Лёгкі форвард |
Галі́на Саві́цкая (нар. 13 ліпеня 1961 ў Менску) — беларуская баскетбалістка, заслужаны майстар спорту.
Нарадзілася 13 ліпеня 1961 году ў Менску. Баскетболам пачала займацца ў 1971 годзе ў менскай камандзе «Гарызонт». Першы трэнэр — Марыя Сялюніна.
Выступала за каманды:
З 1980 да 1990 году Галіна Савіцкая зьяўлялася гульцом нацыянальнай зборнай СССР па баскетболе. Чэмпіёнка сьвету (1981 год), бронзавы прызэр Алімпіяды (1988 год), шасьціразовая чэмпіёнка Эўропы (1980 — 1989 г.г.), пераможца чэмпіянату кантынэнту сярод дзяўчатаў (1978 год) і юніёрак (1979 год), чэмпіёнка Ўнівэрсіяды (1982 год), бронзавы прызэр Спартакіяды народаў СССР (1983 год), срэбны прызэр чэмпіянату СССР (1989 год).
У цяперашні час зьяўляецца грамадзянкай і жыве ў Гішпаніі.[2].
![]() |
Гэта — накід артыкула пра спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |