Га́мбурскі ўнівэрсытэ́т (па-нямецку: Universität Hamburg) — унівэрсытэт у Гамбургу (Нямеччына). Ён быў заснаваны 28 сакавіка 1919 году шляхам аб’яднаньня папярэдняй сыстэмы агульных лекцыяў, каляніяльнага інстытута Гамбургу і акадэмічнай гімназіі. Галоўны кампус разьмешчаны ў цэнтральным раёне Ротэрбаўм, а даччыныя інстытуты і дасьледчыя цэнтры разьмеркаваныя па ўсім горадзе. Унівэрсытэт быў улучаны ў сьпіс 200 найлепшых унівэрсытэтаў сьвету паводле рэйтынгу Times Higher Education[11], Шанхайскага рэйтынгу[12] і рэйтынгу CWTS Leiden[13], і, такім чынам, установа ўваходзіць у 1% найлепшых унівэрсытэтаў сьвету. Сем ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі і адзіны ляўрэат прэміі Вольфа былі калі-небудзь зьвязаныя з унівэрсытэтат.